Судом Петрыкаўскага раёна вынесены абвінаваўчвальны прысуд у дачыненні да былых работнікаў КСУП “Запаветы Ільіча”.

Прыгаворам суда В. і Л. прызнаны вінаватымі ва ўнясенні службовай асобай заведама ілжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, учыненыя з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства. Грамадзянкі асуджаныя за злачынства супраць інтарэсаў службы па артыкуле 427 Крымінальнага кодэкса.
В. абвінавачвалася ў тым, што працуючы на пасадзе брыгадзіра МТФ КСУП “Запаветы Ільіча” з мэтай утойвання невытворчага выбыцця жывёлы, якое мела месца з 16 студзеня па 30 красавіка 2022 года на малочнатаварнай ферме КСУП “Запаветы Ільіча”, унесла заведама ілжывыя (недакладныя) звесткі ў афіцыйныя дакументы – патрабаванні-накладныя (Форма №2 203-АПК), акты на выбыццё жывёл і птушкі (Форма 302-АПК), справаздачы аб руху жывёлы і птушкі на ферме (Форма 311-АПК). Такім чынам, адлюстравала ілжывыя звесткі пра падзёж жывёлы ў бок іх змяншэння на 22 галавы і аб забоі жывёлы ў бок іх павелічэння на 22 галавы, а таксама аб рэалізацыі 22 галоў жывёлы насельніцтву (работнікам прадпрыемства).
Асуджанай судом прызначана крымінальнае пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 10% з заробку па асноўным месцы працы, але не менш за адну базавую велічыню штомесяц (прысуд уступіў у законную сілу).
Асуджаная Л. абвінавачвалася ў тым, што працуючы на пасадзе брыгадзіра малочнатаварнага комплексу КСУП “Запаветы Ільіча”, з мэтай утойвання невытворчага выбыцця жывёлы, якое мела месца з 7 сакавіка па 30 красавіка 2022 года на малочна-таварным комплексе КСУП, унесла заведама ілжывыя (недакладныя) звесткі ў афіцыйныя дакументы – патрабаванні-накладныя. Такім чынам, адлюстравала ілжывыя звесткі пра падзёж жывёлы ў бок іх памяншэння на 7 галоў, і пра забой жывёлы ў бок іх павелічэння на 7 галоў, а таксама пра рэалізацыю 7 галоў жывёлы насельніцтву (работнікам прадпрыемства).
Асуджанай Л. за здзяйсненне злачынства судом прызначана крымінальнае пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 10% з заробку па асноўным месцы працы, але не менш за адну базавую велічыню штомесяц (прысуд уступіў у законную сілу).
Асуджанымі здзейснена злачынства, якое мае высокую ступень грамадскай небяспекі, з прычыны дыскрэдытацыі службовых асоб арганізацый, стварэнне ў грамадзян меркавання пра магчымасць спрыяльнага вырашэння пытанняў службовымі асобамі праз парушэнне заканадаўства, што, у сваю чаргу, падрывае аўтарытэт дзяржаўнай улады, заахвочвае да парушэння ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў.
Варта мець на ўвазе, што заўсёды пры парушэнні заканадаўства, выяўляюцца наступствы і надыходзіць пакаранне згодна з устаноўленай законам адказнасцю, у дадзеным выпадку – да крымінальнай.

Вадзім ШЫБУТ,
намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна юрыст 1 класа.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о