У гімназіі горада Петрыкава пры ўдзеле памочніка пракурора Крысціны Процка 1 верасня адкрылі стэндавую экспазіцыю ў памяць пра ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “Без тэрміну даўніны”.
Матэрыялы для выставы былі падабраны сумесна калектывам гімназіі і пракуратурай Петрыкаўскага раёна.

Расследаванне генацыду беларускага народа працягваецца
– Усім вядома, што генеральная пракуратура ў 2021 годзе ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду ў дачыненні да беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. У працэсе расследавання было сабрана нямала матэрыялаў пра страшныя зверствы, якія здзяйснялі фашысты, – распавяла класны кіраўнік 10 “А” класа Вольга Жукавец. – Экспазіцыя, што адкрылася, будзе напамінам усім нам пра тыя падзеі.
Памочнік пракурора, якая прысутнічала на сустрэчы, адзначыла, што народ, які не ведае сваёй гісторыі – не мае будучыні.
– Таму расследаванне па крымінальнай справе працягваецца і далей, – канстатавала Крысціна Іванаўна. – А вы, маладое пакаленне, з’яўляючыся будаўнікамі будучыні Рэспублікі Беларусь, павінны добра ведаць гісторыю Радзімы для таго, каб ні ў каго не ўзнікла жадання скажаць падзеі мінулага.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о