У суботу, 16 снежня, мы завіталі на гарадскі рынак і наведалі калядны кірмаш. Забягаючы наперад нагадаем, што адпаведныя кірмашы пройдуць у Петрыкаве і Капаткевічах 23 і 30 снежня.

Пакупнікоў, шчыра кажучы, мы сустрэлі няшмат, але навагодні настрой на кірмашы адчуваўся. Магчыма, нават па той прычыне, што прадаўцы мелі час для кожнага кліента і былі прыемна ўражаны ўвагай з боку журналістаў.

Некаторы час мы назіралі за пляцоўкай петрыкаўскага лясгасу каля крамы “3 цаны”, дзе прадавалі навагоднія дрэўцы. Раслін за стракатай навагодняй агароджай было не багата, але і цікавіліся гараджане ў асноўным толькі тым, ці можна будзе набыць елку і хвою бліжэй да святаў.

“Справа ў тым, што калі вы паставіце зараз елку ў кватэры, то да Новага года яна абсыплецца, трохі больш доўга прастаіць у належным выглядзе хвоя, яшчэ больш працяглы тэрмін дрэвы нармальна будуць адчуваць сябе ў прыватным доме. Але, усё ж такі, больш мэтазгодна паставіць навагоднія расліны пазней, каб яны без праблем прастаялі і Новы год і Ражство. Таму мы пакуль не высякаем багата дрэў з дзялянкі для продажу, але, калі попыт будзе павялічвацца, то і елак, і хвой будзем падвозіць больш”, – растлумачылі спецыялісты лесагаспадарчай службы.

У астатнім жа, людзі, у большасці сваёй, цікавіліся сельскагаспадарчай прадукцыяй, набывалі неабходную садавіну і гародніну, попытам карысталіся таксама дамашняя кансервацыя, сушаная рыба, арэхі і мачоныя яблыкі.

Нам жа застаецца запрасіць землякоў і гасцей Петрыкава і Капаткевічаў на чарговы кірмаш у гэтую суботу, бо ўжо надыходзіць час, калі трэба запасацца неабходным да святаў, каб потым не шукаць рэчы і прадукты харчавання ў апошнія дні, марнуючы час у пераднавагодніх чэргах.

Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш Завіталі на калядны кірмаш

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о