Распіццё ў грамадскім месцы – пакаранне непазбежна

0
432

Летнім часам жадаючых распіваць алкагольныя напоі ў парку пад цёплымі промнямі сонца становіцца ўсё больш. Неаднаразова наступствы такога адпачынку траплялі ў аб’ектывы фотакамер нашых карэспандэнтаў. Мы сустрэліся з памочнікам пракурора Аленай Панасейкай, каб пагаварыць пра меры адказнасці, што прымаюцца ў адносінах да грамадзян, якія распіваюць спіртныя напоі або з’яўляюцца ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах.

– Так, у летні перыяд значная частка грамадзян, асабліва ў выхадныя і святочныя дні, імкнецца наведаць зоны масавага адпачынку. Дзе часам, некаторыя з іх, дазваляюць сабе ўжываць спіртныя напоі.

Згодна з артыкулам 19.3. Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь “Распіццё алкагольных напояў на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных напояў, альбо з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, – цягне накладанне штрафу ў памеры да 8-мі базавых велічынь, – паведаміла ў час размовы Алена Андрэеўна.

Варта ведаць, што распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах (вуліца, стадыён, парк, грамадскі транспарт і гэтак далей) супярэчыць прынятым у грамадстве правілам паводзін, перашкаджае навакольным, стварае ўмовы для такіх парушэнняў не толькі тады, калі спіртныя напоі або частка іх ужо распіты, але і калі яны падрыхтаваны да ўжывання (напрыклад, спіртное наліта ў стаканы).

Калі ж распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах суправаджаецца нецэнзурнай лаянкай, абразлівым прыставаннем да грамадзян або іншымі падобнымі дзеяннямі, якія парушаюць грамадскі парадак і спакой грамадзян, то, як паведаміла памочнік пракурора,  асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці і за дробнае хуліганства па артыкуле 19.1. Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь.

Да грамадскіх месцаў, дзе забаронена распіццё спіртных напояў, акрамя пералічаных, адносяцца наступныя месцы: двары, пад’езды, лесвічныя клеткі, ліфты жылых дамоў, тэатры, кінатэатры, палацы культуры, пляжы. У іх лік уваходзяць і такія тэрыторыі, якія звычайна да грамадскіх месцаў не адносяцца, але становяцца імі падчас адпачынку там грамадзян.

Як паведаміла ў час сустрэчы Алена Панасейка, з’яўленне ў грамадскіх месцах у п’яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, з’яўляецца правапарушэннем незалежна ад таго, дзе ўжываліся спіртныя напоі ў рэстаране, дома ці ў гасцях.

– Выклікае хваляванне той факт, што пачасціліся выпадкі распіцця спіртных напояў сярод падлеткаў. Згодна з артыкулам 19.3. Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь гэта цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічыняў. Адміністрацыйнай адказнасці падлягаюць асобы, якія дасягнулі да моманту ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння 16-гадовага ўзросту.

За ўчыненне правапарушэнняў падлеткамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, адпаведна артыкула 10.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, нясуць адказнасць іх бацькі. Учыненне любога адміністрацыйнага правапарушэння, ужыванне спіртных напояў, наркатычных або таксічных рэчываў з’яўляецца падставай для пастаноўкі на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, – пазначына памочнік пракурора.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о