За біццё і катаванне – прысуд

0
569

Судом Петрыкаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара райцэнтра па частцы 1 артыкула 154 КК Рэспублікі Беларусь (катаванне).
Як устаноўлена ў час следства, абвінавачаны пражываў разам з сужыцелькай і пяццю непаўналетнімі дзецьмі. На працягу доўгага часу нідзе не працаваў, злоўжываў спіртнымі напоямі. У перыяд з лістапада 2020 года па красавік 2022 года ад сужыцелькі неаднаразова паступалі заявы ў РАУС па факце пабояў і прычынення ёй цялесных пашкоджанняў абвінавачаным, у сувязі з чым апошні прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
У канчатковым выніку, заяўніца звярнулася ў праваахоўныя органы з заявай аб прыцягненні сужыцеля да крымінальнай адказнасці за сістэматычнае нанясенне пабояў. У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена не менш як 8 такіх фактаў.
У час папярэдняга следства абвінавачаны прызнаў сваю віну, раскаяўся ў сваіх учынках.
Варта адзначыць, што раней вышэйназваная асоба ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойствам сваёй сужыцелькі, а таксама за прычыненне ёй лёгкіх цялесных пашкоджанняў.
Прыгаворам суда Петрыкаўскага раёна з прычыны наяўнасці абцяжарваючых абставін абвінавачаны асуджаны да пакарання ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Сяргей ТАБОЛІЧ,
пракурор раёна саветнік юстыцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о