Паралімпійцы. Пазбаўленыя шматлікіх магчымасцяў, даступных большасці, гэтыя людзі здзейснілі неймавернае – дамагліся самарэалізацыі і сусветнага прызнання, стаўшы прыкладам для пераймання тым, хто сутыкнуўся з інваліднасцю. Восем дзесяцігоддзяў таму англійскі нейрахірург Людвіг Гутман, пераадольваючы векавыя стэрэатыпы ў адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, увёў спорт у працэс іх рэабілітацыі. І на практыцы даказаў, што для людзей з фізічнымі парушэннямі спорт стварае ўмовы для паспяховай жыццядзейнасці, аднаўляе псіхічную раўнавагу, дазваляе вярнуцца да паўнавартаснага жыцця незалежна ад цяжкасці захворванняў. Аднак у XXI стагоддзі “цывілізаваны свет” зрабіў новае адкрыццё: паралімпійцы – вельмі зручная мішэнь для геапалітычных выпадаў.

СКАЗАНА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (спартыўным функцыянерам краіны):
– А чаго вы чакаеце? У якія міжнародныя суды вы звярнуліся, каб апратэставаць гэтыя рашэнні? Асабліва паралімпійскі рух. Нашы рабяты-інваліды перад кім правініліся? Цішыня. А вы павінны гвалтам крычаць, усюды ва ўсе званы біць. У тым ліку ў міжнародных судах. Звярніцеся ў міжнародны суд, каб гэта гучала і спартсмены бачылі, што вы гатовыя іх абараняць. А вы чакаеце нейкіх указанняў. Няхай гэтыя Бахі (прэзідэнт МАК Томас Бах. – Заўв. рэд.) і іншыя адмазваюцца потым.
На нарадзе аб выніках удзелу беларускіх спартсменаў у
XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года і перспектывах развіцця зімовых відаў спорту,
24 сакавіка 2022 г.

Удар па хворым
На пазачарговай Генеральнай асамблеі ў Берліне арганізацыі – члены Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) прагаласавалі 16 лістапада за прыпыненне дзейнасці нацыянальных паралімпійскіх камітэтаў (НПК) Расіі і Беларусі. Зроблена гэта нібыта за “няздольнасцю выконваць свае членскія абавязацельствы ў адпаведнасці з Уставам МПК”. Пры гэтым прэзідэнт МПК Эндру Парсанс на “блакітным воку” заўважыў:

Прыцэльны агонь  па інвалідных калясках

– Я хачу, каб мы жылі ў свеце, дзе спорт аб’ядноўвае народы ў мірным спаборніцтве, дазваляючы спартсменам спаборнічаць са сваімі сапернікамі ў меру сваіх магчымасцяў у бяспечным і надзейным асяроддзі.
І структура, якую ён узначальвае, зрабіла ўсё з дакладнасцю да наадварот. Не без цяжкасцяў, але таксама ў меру сваіх магчымасцяў. За прыпыненне беларускага членства было аддадзена 54 галасы, супраць – 45, яшчэ 18 дэлегатаў ад галасавання ўстрымаліся. Іншымі словамі, 63 чалавекі за прыпыненне дзейнасці нашага НПК не галасавалі, і ўсё ж рашэнне прыняла агрэсіўная меншасць.
Дарэчы, з дэлегацыямі, як адзначалі шматлікія сведкі, была праведзеная пэўная работа, як правільна галасаваць. Так, прадстаўнікам краін Лацінскай Амерыкі была абяцана фінансавая падтрымка, а дэлегацыям многіх постсавецкіх краін і Ірана проста не выдалі ўязныя візы, каб сваім галасаваннем яны не сапсавалі запатрабаваны вынік. Немалаважны факт: у цэлым 67 краін са 184 не прынялі ўдзел у галасаванні. Што гэта, як не прыклад дробнага жульніцтва, якое стала звыклым у сістэме заходніх каштоўнасцяў…
Зрэшты, на думку старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі Алега Шэпеля, цяжка назваць гэтае рашэнне нечаканым:
– Калі ўжо спартыўныя функцыянеры ўлезлі ў палітыку, гэта надоўга. Але такой уседазволенасці я і ўявіць не мог. На гэтым пасяджэнні прысутнічаў генеральны сакратар нашага камітэта Мікалай Шудзейка. Ён дакладна аргументаваў нашу пазіцыю, растлумачыў, што мы не парушылі ніводны пункт Устава Міжнароднага паралімпійскага камітэта.
Але зараз МПК мяняе гэты дакумент пад сябе. Згодна з Уставам, кіруючы орган – выканкам МПК – можа адхіліць любы нацыянальны паралімпійскі камітэт, любога спартсмена, не тлумачачы пры гэтым прычын. Пра якую дэмакратыю і свабоду слова можа ісці гаворка?

Вайна вакол перамір’я
Зрэшты, размова не толькі пра падвойныя стандарты заходняй дэмакратыі. Асноўны пасыл для агіднага рашэння аб прыпыненні нашага членства ў арганізацыі заключаўся ў няздольнасці або немагчымасці нашага Паралімпійскага камітэта выконваць абавязкі пастаяннага члена МПК, тлумачыць генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка:
Прыцэльны агонь  па інвалідных калясках– Выяўляўся гэты пасыл у тым, што нібыта наш Урад парушыў алімпійскае перамір’е. Яшчэ да пачатку генасамблеі мы пісалі абвяржэнне, спрабавалі пераканаць выканкам Міжнароднага паралімпійскага камітэта зняць гэтае пытанне з парадку дня, бо няма ніякіх важкіх аргументаў і доказаў таго, што мы парушылі Канстытуцыю МПК і іншыя заканадаўчыя і нарматыўныя акты, зацверджаныя асамблеяй і выканкамам МПК.
Відавочна, што пытанне палітызавана, але МПК павінен быў заставацца верным тым палажэнням і нормам, якія прапісаны ў Канстытуцыі, і ніяк не змешваць спорт з палітыкай, не дапускаць дыскрымінацыі нашых атлетаў па нацыянальнай прыкмеце.
Мікалай Шудзейка падкрэсліў:
– Мы працягваем змагацца. Адправілі афіцыйную апеляцыю ў апеляцыйны трыбунал. Разлічваем, што яна будзе разгле-джана непрадузята, паколькі гэтую структуру складаюць члены, якія не ўваходзяць у дзеючы выканкам. Хочам накіраваць копію апеляцыі і адкрыты ліст прэзідэнту Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасу Баху, усёй паралімпійскай супольнасці. Разлічваем на падтрымку з боку нашых калег, сяброў па паралімпійскім спорце, грамадскіх арганізацый інвалідаў, Камітэта па правах чалавека і Камітэта па правах інвалідаў ААН. Спадзяемся, што нас пачуюць.

Прыцэльны агонь  па інвалідных калясках

ПРАМАЯ МОВА
Ігар Бокій, 16-разовы паралімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа:
– Рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта ўсіх нас шакіравала, мы чакалі адваротнага, спадзяваліся, што нас дапусцяць да выступленняў. Вядома, усе знерваваліся. Некаторым спартсменам, асабліва маладым, такое рашэнне вельмі цяжка перажыць: невядома, што будзе, ці варта і далей трымаць у сабе матывацыю, працягваць трэніроўкі… Але тым не менш будзем старацца і трымацца, трываць і спадзявацца, што неўзабаве ўсё памяняецца ў лепшы бок.

Без падтрымкі не застануцца
Такім чынам, сусветнае спартыўнае “закуліссе”, паправіўшы галоўны прынцып П’ера дэ Кубертэна, не пашкадавала нават інвалідаў. Для заходняга грамадства, якое славіцца прырода-, зоа-, права- і ЛГБТ-абаронцамі, паралімпійцы апынуліся цудоўным аб’ектам для новай атакі і гідкай санкцыйнай палітыкі ў цэлым.
Але абмежаваныя ў магчымасцях – не значыць безабаронныя. Чарговае “дэмакратычнае” рашэнне заходніх структур выклікала абурэнне і ў простых людзей, і ў дзяржаўных структур Беларусі. Так, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прымаючы да ўвагі шматлікія запыты з боку грамадскіх аб’яднанняў, інвалідаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і ўсіх беларусаў, якія не згодны з несправядлівай і беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, запускае акцыю ў падтрымку беларускіх паралімпійцаў “Няма падвойным стандартам Канвенцыі аб правах”. Як паведаміла прэс-служба ведамства, паўдзельнічаць у акцыі могуць усе ахвочыя, запісаўшы свой відэаролік і з 28 лістапада па 23 снежня даслаўшы спасылку на адрас press@mintrud.gov.by.
Ролікі можна будзе паглядзець на сайце і ў сацсетках міністэрства. Відэасюжэты накіруюць у Міжнародны паралімпійскі камітэт, Камітэт ААН па правах інвалідаў і іншым міжнародным арганізацыям, якія закліканы садзейнічаць інклюзіі, дабівацца выканання правоў чалавека людзей з інваліднасцю.
Сваё слова плануюць сказаць у бліжэйшы час і найбуйнейшыя грамадскія арганізацыі нашай краіны. Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Бараўля запэўнівае:

Прыцэльны агонь  па інвалідных калясках

– Безумоўна, мы будзем падтрымліваць нашых паралімпійцаў. Гэта датычыцца і календара падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў, і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У нас наладжана ўзаемасувязь з Міністэрствам спорту і Паралімпійскім ка-мітэтам Расійскай Федэрацыі. Прапрацоў-ваецца каляндар спартыўных мерапрыемстваў на наступны год. Падрыхтаваны нарматыўны прававы акт, які прадугледжвае ў тым ліку матэрыяльную падтрымку спартсменаў.
Паралімпійскі камітэт Беларусі са свайго боку дзейнічае ў мэтах адстойвання інтарэсаў нашых спартсменаў у міжнародных структурах. Нашы паралімпійцы не застануцца без падтрымкі і спаборніцтваў.

 

 

 

ДАРЭЧЫ
На міжнародных летніх гульнях паралімпійцаў, якія адбыліся ў кастрычніку ў Сочы “Мы разам. Спорт” прадстаўнікі беларускай каманды па выніках сямі дзён спаборніцтваў заваявалі 64 узнагароды, сярод якіх 25 залатых. Больш за ўсё медалёў вышэйшай пробы (18) прынеслі плыўцы. Таксама ў актыве беларускай зборнай 19 сярэбраных і 20 бронзавых медалёў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о