Праверылі ахову працы на аб’ектах “Палесся-Аграінвест”

0
586

Днямі, мабільная група райвыканкама, разам з рэйдавай групай аблвыканкама, згодна з Планам дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы траўматызму на Гомельшчыне, вывучыла стан аховы працы на аб’ектах СУП «Палессе-Аграінвест».

Праверылі ахову працы  на аб’ектах “Палесся-Аграінвест” Праверылі ахову працы  на аб’ектах “Палесся-Аграінвест”Першы пункт прыпынку правяраючых – цэнтральныя рамонтныя майстэрні УП “Палессе-Аграінвест”. На ўваходзе тут усталявана сістэма пропуску на працоўныя месцы: работнікі праходзяць па пропусках-картках дыхаючы ў алкатэст. Улік працоўнага часу вя-дзецца аўтаматычна. Калі нехта спазніўся ці не прайшоў праз турнікет, альбо прылада выявіла ў выдыхаемым паветры спецыяліста пары алкаголю – сістэма аўтаматычна дасылае на мабільны тэлефон адказных асоб апавяшчэнне.
Разам з тым, на пытанне спецыяліста камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама Людмілы Плашковай: “Ці праходзяць праверку на алкаголь работнікі, пакідаючы аб’ект пасля працоўнага дня?”, – вядучы інжынер па ахове працы сельгаспрадпрыемства адказаў адмоўна, але паспяшаўся пераканаць, што злоўжываючых алкаголем, тым больш на працоўным месцы, сярод работнікаў “Аграінвесту” няма. “Гэта мы і будзем намагацца высветліць”, – працягнула гутарку жанчына.

Група накіравалася да памяшкання былога шынамантажу – у закутку здрадніцкі ззяла пад касымі прамянямі сонца бутэлька з-пад гарэлкі. Побач аскепкі шкла ад яшчэ адной разбітай тары таго ж напою. Наступствы “свята душы” містара Х прыбраць не складана, куды больш цяжка выкараніць такі падыход да працы.
Медыцынскі работнік са складу мабільнай групы праверыў некалькіх працаўнікоў. Але колькі не “дулі ў трубку” аграрыі, табло ўсё адно паказвала нулі. Акрамя гэтага, правяраючыя пракантралявалі вядзенне дакументацыі па ахове працы, наяўнасць алкатэста. Былі дадзены заўвагі па тэрыторыі, што прылягае да пляцоўкі збору металалому, дзе было заўважана дробнае смецце, парадку патрабавалі і вытворчыя памяшканні, але гэтыя хібы, як і пытанне падлучэння да электрасеткі скруткай без ахоўнай каробкі, працягам працоўнага дня былі выпраўлены.

Далей правяраючыя адправіліся на ферму ў вёску Турок. У некаторых памяшканнях фермы парваны лінолеум можа стаць прычынай траўматызму. Зусім нядаўна ў адной з гаспадарак вобласці аграрый, зачапіўшыся за кавалак пакрыцця падлогі, упала і атрымала сур’ёзныя траўмы.
Большасць заўваг былі тэрмінова ліквідаваны: каналізацыйныя люкі былі надзейна закрыты крышкамі, выпраўлены недагляды па эксплуатацыі электрычнай сеткі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о