З 29 сакавіка па верасень бягучага года АДАІ РАУС праводзіць на тэрыторыі раёна прафілактычнае мерапрыемства “Матацыкліст”.

Аналіз аператыўнай абстаноўкі сведчыць, што кожны год фіксуецца рэзкае павелічэнне колькасці ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў, пачынаючы з ранняй вясны — напачатку сезону эксплуатацыі мотатранспарту.

За мінулы год з удзелам мотатранспарту на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 43 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 4 чалавекі загінулі і 39 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым па віне саміх матацыклістаў зарэгістравана 26 ДТЗ, дзе загінуў 1 і пашкоджаны 25 чалавек.

Мерапрыемства “Матацыкліст” праводзіцца з мэтай своечасовага рэагавання на склаўшуюся абстаноўку, прапаганды бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі матацыклаў, мапедаў і іншых двухколавых механічных транспартных сродкаў, фарміравання ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о