Нагляд для бяспекі землякоў

0
136

Нагляд для бяспекі землякоў

Не спыняе сваю работу аглядавая камісія, што наведваецца да землякоў, якім з боку зацікаўленых службаў патрэбна надаць больш увагі. Гэта адзінокія, адзінока пражываючыя людзі, сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, а таксама асобы, што злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Калі казаць шчыра, то падобная прафілактычная мера не будзе залішняй у кожным домаўладанні, бо недагляды, ці звычайнае няведанне некаторых мер бяспекі жыццядзейнасці могуць адбыцца ў кожнага. Акрамя гэтага, землякі могуць задаць пытанні прадстаўнікам шэрагу службаў Петрыкаўшчыны.

Напрыканцы красавіка прадстаўнікі аглядавай камісіі здзяйснялі чарговы абход як прыватных падворкаў, так і кватэр шматпавярховак па вуліцы Бумажкова. Асноўная заўвага да жыльцоў наведаных домаўладанняў: адсутнасць ці непрацоўны стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Так, нярэдка здараецца, што элемент сілкавання прылады садзіцца, а пра набыццё новай батарэйкі гаспадары забываюцца.

А між іншым, такая прылада здольная папярэдзіць пра небяспеку ўзгарання, што асабліва важна ў начны час, калі ўсе сямейныя спяць.

У выніку маніторынгу грамадзянам былі пазначаны заўвагі і нагаданы меры бяспекі жыццядзейнасці, а таксама вызначаны тэрміны ўхілення зафіксаваных хіб. Увогуле членамі аглядавай камісіі былі абследаваны ўмовы пражывання амаль паўтара дзясятка домаўладанняў.

Арцём ГУСЕЎ,
фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о