Адчуваць плячо сацыяльнага партнёра

0
715

Адчуваць плячо сацыяльнага партнёра

На мінулым тыдні прафсаюзнае жыццё Петрыкаўшчыны было пазначана важнымі падзеямі: правёў працу прэзідыум Савета Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і прайшоў Дзень прававой асветы.

Галоўнае пытанне на павестцы дня прэзідыума – праца са зваротамі грамадзян, якія паступілі ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў за 2022 год. Інфармацыя, агучаная прафсаюзным раённым лідарам Галінай Шчэрбак, паказала, што работнікі працоўных калектываў давяраюць арганізацыі і шукаюць у яе падтрымку. За мінулы год паступілі 2 пісьмовыя звароты, вусна звярнуліся 27 чалавек па 31 пытанні. У параў-нанні з 2021 годам, колькасць павялічылася больш як у паўтара разы. Па 13 пытаннях дадзены тлумачэнні, 18 – вырашаны станоўча, 1 – часткова, 1 – знаходзіцца на кантролі. Прафсаюзнай структурай накіравана 12 рэкамендацый наймальнікам на ўхіленне парушэнняў працоўнага заканадаўства, падрыхтавана 1 іскавая заява ў суд. За мінулы год членам прафсаюзаў вернута больш за 3800 рублёў незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сродкаў. Пра тое, што работа па абароне правоў і інтарэсаў насельніцтва пастаўлена на належны ўзровень сведчаць прыклады з практыкі.

У раённае аб’яднанне звярнуўся малады спецыяліст аднаго з сельгаспрадпрыемстваў з просьбай аказаць садзейнічанне ў выплаце сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску і факце парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы. У выніку праведзенай работы былі выяўлены факты парушэння ў выплаце грашовых сродкаў. Акрамя таго, высветлілася, што заяўнік неабгрунтавана быў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, за што пазбавіўся стымулюючай надбаўкі. Наймальніку прыйшлося кампенсаваць работніку больш за 600 рублёў, а яго неправамерныя дзеянні з’явіліся падставай для пераразмеркавання спецыяліста на іншае месца працы.

Мелі месца быць і калектыўныя звароты. Работнікі аднаго з прадпрыемстваў горада звярнуліся з заявай аб парушэнні этычных норм у адносінах да іх з боку выконваючага абавязкі дырэктара. З кіраўніком і работнікамі неаднаразова арганізоўваліся сустрэчы, праводзіліся перамовы, даваўся час на прымірэне бакоў і знаходжанне кампраміснага рашэння. У выніку, выслухаўшы два бакі канфлікту, з прыцягненнем прадстаўнікоў раённай і абласной структур улады, было прынята рашэнне аб вызваленні кіраўніка з займанай пасады.

Прэзідыум Савета наведала намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская.
– Сёння прафсаюз мае вялікія магчымасці і рычагі па абароне правоў чалавека і здольны ўплываць на сітуацыю, дамагацца паляпшэння сацыяльнага становішча для сваіх членаў, – адзначыла Жанна Рыгораўна. – На нашым кантролі знаходзяцца пытанні звальнення, заключэння кантрактаў і дамоў, аказанне матэрыяльнай дапамогі, выплата заработнай платы, мікраклімат у калектыве. Ва ўсіх выпадках – арганізацыя надзейны партнёр.

У рамках мерапрыемства прайшоў Дзень прававой асветы, які наведаў галоўны прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, кааперацыі і прадпрымальніцтва Мікалай Талейка. Лейтматыў дыялогу: абарона працоўных правоў работнікаў. У ходзе сустрэчы былі ўзняты пытанні права грамадзян на ўзнагароджанне за працу, удзел работнікаў ва ўстанаўленні і змяненні ўмоў працы, вызначэнні рэжыму рабочага часу, магчымасць прафсаюзаў прымаць удзел у разгля-дзе працоўных спрэчак на ўсіх узроўнях.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства, жыхароў раёна прадстаўнікамі прафсаюзнай галіны быў арганізаваны асабісты прыём грамадзян, у якім прыняў удзел намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна Вадзім Шыбут.

Святлана САБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о