Планету ты засцерагай, асобна смецце збірай!

У рамках рэалізацыі праекта “Зялёныя школы” ў накірунку “Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы”, навучэнцы 6-8 класаў другой гарадской школы: Анастасія Яўлаш, Вольга Шаўцова, Аліна Новік, Дыяна Пынькова, Маргарыта Трыфанава і Павел Пінчук пад кіраўніцтвам настаўнікаў Ганны Фраловай і Юліі Ліпскай правялі экалагічную акцыю “Планету ты засцерагай, асобна смецце збірай!” Акцыя, як вядома, прызвана спрыяць фарміраванню культуры беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, таму для жыхароў горада быў праведзены кароткі экскурс у галіну сартавання і ўтылізацыі бытавых адходаў згодна з ТКП РБ “Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Адходы. Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі”.
Да таго ж петрыкаўчанам былі ўручаны памятныя буклеты.
Мэтай акцыі з’яўлялася прыцягненне ўвагі жыхароў горада да важнасці раздзельнага збору бытавых адходаў, якія падлягаюць другаснай перапрацоўцы і рабяты годна з ёю справіліся.
Сёння кожнаму чалавеку важна памятаць, што любыя адыходы наносяць істотную шкоду навакольнаму асяроддзю. Калі грэбаваць элементарнымі правіламі іх сартавання, могуць узнікнуць такія сур’ёзныя экалагічныя праблемы, як незваротнае разбурэнне экасістэм. Калі ж мы прыкладзем намаганні і пачнем правільна ўтылізаваць камунальныя адходы, нам абавязкова прырода скажа “Дзякуй!”.

Аксана ЖУКАВЕЦ,
намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о