Беражы сваю маёмасць, гаспадар

0
560

За 2022 год Петрыкаўскім раённым аддзелам следчага камітэта па факце крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян на тэрыторыі Капаткевіцкага сельскага выканаўчага камітэта ўзбуджана 8 крымінальных спраў на 10 злачынных эпізодаў.

Аналіз названых злачынстваў паказаў, што асноўнай прычынай учынення крадзяжу маёмасці грамадзян з’яўляецца іх асабістая бестурботнасць і непрыняцце мер да захаванасці ўласнай маёмасці. У шэрагу выпадкаў пацярпелыя асобы не замыкалі брамкі дваровых тэрыторый і ўваходныя дзверы, пакідалі маёмасць на адкрытых пляцоўках і на бачных месцах у хаце. У асобных выпадках пацярпелая асоба і зусім дазваляла асобам, раней судзімым і вядучым асацыяльны лад жыцця, пражываць па месцы свайго жыхарства, даючы ім свабодны доступ як на тэрыторыю домаўладання, так і ў дом, што дазваляла бесперашкодна выкрадаць маёмасць.
Не губляйце пільнасці, калі запрашаеце на тэрыторыю свайго домаўладання малазнаёмых асоб. Асабліва гэта датычыцца тых, хто бавіць з вамі час, расслабляючыся і ўжываючы спіртныя напоі. Звычайна пасля такога “адпачынку”, калі давер-лівыя грамадзяне губляюць рэшткі пільнасці, знікаюць грошы і каштоўнасці гасціннага гаспадара, якія часта знаходзяцца на бачных месцах і ўладальнік мала турбуецца пра іх захаванасць.
Што датычыцца прававых наступстваў для асобы, якая ўчыніла крадзеж асабістай маёмасці грамадзян, у тым ліку з пранікненнем у жытло, адказнасць за гэта злачынства прадугледжана артыкулам 205 Крымінальнага кодэксу. Указанае дзеянне прадугледжвае пакаранне штрафам, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Аркадзь МАСІЙЧУК,
начальнік АУС Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о