Пад дэвізам “Ніводнай ахвяры на вадзе!”

Вада заўсёды адыгрывала значную ролю ў жыцці чалавека. Але разам з тым, вада не даруе неахайнасці, таму трагедыі і няшчасныя выпадкі абумовілі неабходнасць аказання дапамогі людзям, што пацярпелі бедства. Гэта прывяло да з’яўлення і развіцця выратавальнай справы.

25 красавіка ТВВОд адзначыў сваё 149-годдзеПетрыкаўская выратавальная станцыя мае шматгадовую гісторыю. З моманту вызвалення Петрыкаўшчыны ад нямецкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна дзейнічаў ваенна-ўзнаўленчы атрад № 26 Днепра-дзвінскага ваенна-ўзнаўленчага ўпраўлення. У 1946-м годзе ўведзена паромна-лодачная пераправа ў Петрыкаве. З 1956 па 1966 гады адказнасць за арганізацыю і правя-дзенне мерапрыемстваў па выратаванні людзей на рэках і азёрах і папярэджанні няшчасных выпадкаў была ўскладзена на ДТСААФ. У сувязі з хуткай плынню ракі на Петрыкаўшчыне ў 1956 годзе ствараецца сезонны пост па арганізацыі службы выратавання на вадзе, які працаваў з мая па верасень. Таксама былі вызначаны месцы для купання і арганізавана масавае навучанне насельніцтва плаванню.

5 студзеня 1961 года ў Петрыкаве быў арганізаваны выратавальны пост, які з 1966 па 1977 гады быў пераведзены ў камбінат камунальнай гаспадаркі. З 16 жніўня 1977 года выратавальны пост быў перададзены ТВВод БССР. З 1970 і па 1990 гады райсавет ТВВод узначальвала Галіна Ус.

У 1979 годзе, у час значнай вясновай паводкі, асабісты састаў Петрыкаўскай выратавальнай станцыі круглыя суткі аказваў дапамогу ў вывазе людзей, маёмасці з падтопленых участкаў, падвозе кармоў і вывазе прадукцыі. У 1988 годзе на базе станцыі быў арганізаваны пункт па навучанні дзяцей плаванню пад кіраўніцтвам І. Клепіка.

Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2004 года № 298 Рэспубліканскае таварыства выратавання на водах было пераўтворана ў Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах”. Рашэннем абласнога выканаўчага камітэта ад 5 мая 2014 года № 411 створаны выратавальны пост на левым беразе Прыпяці ў межах райцэнтра.

За смеласць і мужнасць, што былі праяўленыя пры выратаванні пацярпелых ад бедства на вадзе, медалём “За выратаванне тапельцаў” былі ўзнагароджаны Мікалай Голуб і Рыгор Ус. Медалём за істотны асабісты ўклад у вырашэнне задач, што стаяць перад Петрыкаўскай выратавальнай станцыяй, адзначаны Н. Паўтаран, М. Астапчук, М. Каюкала. Лепшымі па прафесіі былі прызнаныя вадалазы Пётар Галота і Андрэй Галіцкі, матарыст-рулявы Георгій Маліноўскі, матрос-выратавальнік Віктар Палтаран, медработнікі Н. Макарэвіч і Ганна Сухамерава. Сёння вялікія спадзяванні ўскладаюцца на маладое пакаленне: Аляксандра Мотуза, Сяргея Шабалтаса, Віталія Лісахмару.

Зараз на ўліку ў Петрыкаўскай райарганізацыі ТВВод знаходзіцца 87 першасных арганізацый, якія аб’ядноўваюць 2624 чалавекі, 6 арганізацый з’яўляюцца юрыдычнымі членамі ТВВод.

На вадзе ў раёне з 2016 па 2020 год загінула 18 чалавек, было выраватана 48 чалавек, з іх 6 – дзеці. Асаблівая ўвага надаецца прафілактычнай рабоце: супрацоўнікамі выратавальнай станцыі было праведзена звыш 5 тысяч прафілактычных гутарак. Прадэманстравана 283 відэаролікі. Навучана плаванню і выратавальнай справе 24 чалавекі.
Жадаем жыхарам і гасцям Петрыкаўшчыны прыемнага і бяспечнага адпачынку каля вады ў час бліжэйшага купальнага сезона і спадзяемся на паважлівае стаўленне да правілаў паводзін на вадзе.

Аляксандр ТРУХАНОВІЧ,
старшыня РА ТВВод.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о