15 снежня ў нашай краіне стартавала самая добрая і душэўная акцыя “Нашы дзеці”. Госці з падарункамі і прадстаўленнямі ідуць у дамы-інтэрнаты і прыёмныя сем’і, да дзяцей-інвалідаў і бежанцаў з Украіны, а таксама ў бальніцы – да дзяўчынак і хлопчыкаў, якія вымушаны святы правесці не дома. Да дабрачыннага марафону, які прадоўжыцца месяц, актыўна далучыліся працоўныя калектывы Петрыкаўшчыны, таму з упэўненасцю можна сцвярджаць: без падарункаў не застанецца ніводнае дзіця, якому патрэбны клопат і ўвага.

15 снежня ў нашай краіне стартавала самая добрая і душэўная акцыя “Нашы дзеці”Для калектыву сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава ўдзел у падобных акцыях – важнае і адказнае мерапрыемства. Педагогі, дзеці, бацькі праяўляюць разуменне, міласэрнасць у пытаннях дабрачыннасці і служаць прыкладам лепшых чалавечых якасцяў. Першымі да добрай і патрэбнай справы далучыліся вучні з ліку актывістаў Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, Саюза моладзі, Савета старшакласнікаў, валанцёры і такім чынам далі старт чароўнаму часу сюрпрызаў.

– Мы хочам данесці радасць і цуд навагодніх святаў усім дзецям, якія маюць патрэбу ў нашай увазе. Сёння толькі трэці дзень акцыі, а навучэнцамі школы ўжо сабрана мноства розных падарункаў: наборы для творчасці, цацкі, настольныя гульні, канцылярскія тавары, прысмакі, – расказвае вучаніца 10 “Б” класа Карына Максімава. – Мы плануем частку сабранага перадаць дзецям-сіратам, а частку – у Петрыкаўскую раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа. Прыемна быць ланцужком агульнай добрай справы. Канешне, актыўна дапамагаюць і падтрымліваюць нас бацькі. А лозунг “Дзеці – дзецям” натхняе нас. Хто, як не мы, павінны рабіць свет дабрэйшым?
Не засталіся ў баку ад акцыі і дарослыя. Члены пярвічнай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын, прафсаюзнага камітэта, педагогі і работнікі школы сабралі шэсць набораў падарункаў, якія будуць перададзены па назначэнні.

Падарункі – вялікая радасць для дзяцей, але самае каштоўнае для іх – час, праведзены ў атмасферы свята і чараўніцтва, а таксама падараваная ўвага і цеплыня шчырых, неабыякавых сэрцаў.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о