Паважаныя чытачы, сёння я не займу багата вашага часу, у мяне на мэце адзін успамін і адна канстатацыя факту.

Напачатку года мы падрыхтавалі артыкул «Чаго не хапае гораду?«, у якім выказалі сваё бачанне перспектывы развіцця інфраструктуры першага, ці, як па-свойску яго называюць гараджане, старога пляжа. Матэрыял тады ствараўся зыходзячы з самага трывіяльнага прынцыпу: як забяспечыць неабходную інфраструктуру на ўзбярэжжы для гараджан і гасцей Петрыкава з разумнымі і, па магчымасці, невялікімі ўкладаннямі. Але цёплы сезон паказвае, што тут хутчэй трэба на высокім мысе не краявідамі захапляцца, а больш глядзець пад ногі.

Палёт фантазіі – гэта добра, але варта глядзець пад ногі…
Прыступкі ёсць, але за што трымацца спускаючыся па такім крутым схіле?..

Не здзіўлю нікога, калі скажу, што шлях да рачной прахалоды ад, скажам, канца Камунальнага завулку настолькі знаёмы, што мала хто задумваўся пра яго небяспеку. Паўбяды, што сутыкаючыся на схіле з мінаком, што ідзе насустрач, адчуваеш сабе нібы ў той казцы пра двух бараноў на мастку па-над прорваю.

Палёт фантазіі – гэта добра, але варта глядзець пад ногі…
Сутыкаючыся на схіле з мінаком, што ідзе насустрач, адчуваеш сабе нібы ў той казцы пра двух бараноў на мастку па-над прорваю

Палохае тое, што глеба як мінімум на адным участку пачала асыпацца. Складана сказаць, ці пойдзе зямля з-пад ног, барані Божа, у кагосьці з наведвальнікаў пляжа, але і чакаць гэтага моманту жадання няма.

Палёт фантазіі – гэта добра, але варта глядзець пад ногі…
Палохае тое, што глеба як мінімум на адным участку пачала асыпацца
Палёт фантазіі – гэта добра, але варта глядзець пад ногі…
Складана сказаць, ці пойдзе зямля з-пад ног, барані Божа, у кагосьці з наведвальнікаў пляжа, але і чакаць гэтага моманту жадання няма

Таму адказным службам варта тэрмінова звярнуць увагу на патэнцыяльную небяспеку, а нам, паважаныя, варта быць пільнымі.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о