Праграма “Мак” – заслон наркаспажыўцам

0
599

На тэрыторыі Гомельскай вобласці з 1 чэрвеня па 15 верасня праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”. Галоўная яе задача – блакіраванне доступу наркаспажыўцоў да дзікарослых зараснікаў канапель, выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў нарказмяшчальных раслін, а таксама ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць распаўсюджванню наркатычных сродкаў расліннага паходжання.
Як расказаў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дзмітрый Чарткоў, у 2021 годзе сіламі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Гомельскай вобласці знішчаны 731 незаконны пасеў нарказмяшчальных раслін, з якіх 76 складаюць факты росту маку і 655 – дзікарослых канапель. Знішчана 0,35 тоны маку і 34,3 тоны канапель. Агульная плошча знішчаных месцаў вырастання нарказмяшчальных раслін склала 27,28 гектара. Да адміністрацыйнай адказнасці за пасеў і вырошчванне раслін з утрыманнем наркотыкаў прыцягнуты 32 асобы.
Грамадзянам трэба памятаць, што згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, без мэты іх збыту або вырабу або іншага атрымання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічыняў.
Згодна з артыкулам 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін або грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, у мэтах іх збыту або вырабу або іншага атрымання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў – караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, або групай асоб, або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327, 328, 331 і 332 гэтага Кодэкса, – караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.
Дзеянні, прадугледжаныя 1 або 2 часткамі гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
Калі вам стала вядома пра ўчыненне або падрыхтоўку злачынства, пра асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, пра месца вытворчасці наркатычных сродкаў, або месца вырошчвання нарказмяшчальных культур, неадкладна інфармуйце ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама па нумарах тэлефонаў: 8-0232-96-74-35 або 102.

Аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о