За ўлоў судака – штраф

0
224

Петрыкаўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з 15 красавіка па 30 мая ва ўсіх рыбалоўных угоддзях краіны здабыча судака забаронена.

У выпадку здабычы (вылаву) судака ў названыя тэрміны, рыбу з найменшымі пашкоджаннямі незалежна ад яе стану неадкладна патрэбна выпусціць у натуральнае асяроддзе пасялення (непасрэдна ў месца лоўлі).
За незаконную лоўлю судака прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь, а парушальніку пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
За кожную асобіну судака давядзецца яшчэ заплаціць штраф, які разлічваецца на падставе таксы, вылічанай у трайным памеры. Такім чынам, за аднаго судака шкода складзе 18 базавых велічыняў (720 рублёў). У выпадку, калі сума шкоды складзе 100 і больш базавых велічыняў, надыходзіць крымінальная адказнасць.
Акрамя таго, за знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з судаком, лоўля якога з 15 красавіка па 30 мая забаронена, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, або яе перамяшчэнне (транспарціроўка), прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.
Паважаныя рыбаловы, не забывайце, што выкананне ўсталяваных Правіламі аматарскага рыбалоўства патрабаванняў спрыяе захаванню рыбных запасаў, што дазволіць вам і ў будучыні прыемна бавіць час на вадаёмах і вадацёках нашай краіны.
Таксама нагадваем, што грама-дзяне, у якіх ёсць забароненыя прылады рыбалоўства, могуць добраахвотна здаць іх у Петрыкаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, тым самым вызваліўшы сябе ад адміністрацыйнай адказнасці і засцерагшы сябе ад непрыемных падзей.
За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 9, нумары тэлефонаў: 8-02350-5-59-49, 8-029-841-44-33, 8-033-629-09-35.

Дзмітрый ЦЫК,
начальнік Петрыкаўскай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о