Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, з 27 студзеня па 5 лютага на тэрыторыі Петрыкаўшчыны праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства пад назвай “П’янаму і бяспраўнаму не месца за рулём!”.

Штогод колькасць кіроўцаў і транспартных сродкаў павялічваецца, а транспартная абстаноўка ўскладняецца. Гэта патрабуе ад вадзіцеляў максімальнай увагі.

П’янаму і бяспраўнаму не месца за рулём!Разам з тым, знаходзяцца і такія кіроўцы, што дазваляюць сабе ўжываць алкагольныя напоі і садзіцца за руль. У гэтым выпадку на вашых вачах адбываецца злачынства, якое варта спыніць і забараніць падобныя дзеянні.

Варта памятаць – калі ў жадаючага сесці за руль аўтамабіля няма вадзіцельскага пасведчання, нават пры наяўнасці пэўнага вопыту – кіроўца не здаў выпрабаванне на атрыманне вадзіцельскага пасведчання ці быў пазбаўлены яго за грубае парушэнне ПДД – такі вадзіцель, кіруючы транспартам, нясе патэнцыяйную пагрозу бяспецы дарожнага руху і нават маленькае падарожжа на аўто можа прывесці да вялікай трагедыі.

Калі вы бачыце, што чалавек садзіцца за руль не маючы правоў, ці на падпітку, ўявіце сабе, што яго шлях можа скрыжавацца з блізкімі вам людзьмі – бацькамі, братам ці сястрой, дзецьмі. Варта ў такіх абставінах пераконваць сябе, што ўсё абыйдзецца, ці лепш прадухіліць парушэнне ці нават ДТЗ?.. Не будзьце абыякавымі.

Сяргей Міцура, начальнік АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о