З 22 па 28 сакавіка АДАІ РАУС праводзіў на тэрыторыі Петрыкаўшчыны прафілактычнае мерапрыемства “Скрыжаванне”.

Мэта правядзення мерапрыемства — прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне парушэнняў правілаў манеўравання і праезда скрыжаванняў, а таксама ажыццяўленне кантролю супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі за дарожным рухам і папярэджанне парушэнняў ПДР, якія здзяйсняюць удзельнікі дарожнага руху.

У выніку мерапрыемства, у поле зроку ДАІ трапілі 6 удзельнікаў дарожнага руху. Чатыры вадзіцелі не прадставілі перавагі ў руху маршрутнаму транспартнаму сродку, пешаходам, іншым удзельнікам дарожнага руху. Яшчэ два кіроўцы парушылі правілы манеўравання. Абодва парушэнні, згодна з часткамі 7 і 8 артыкула 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў адпаведна, могуць быць пакараны штрафам да 5-ці базавых велічынь.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о