19 мая, у дзень святкавання 100-гадовага юбілею піянерскай арганізацыі, у Петрыкаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства.

Піянер заўжды гатоў!Уся піянерская сям’я раёна сабралася ў гарадскім парку, каб прыняць акцябрат у піянеры, падвесці вынікі працы піянерскіх дружын за год і ўзнагародзіць лепшых.
Ганаровымі гасцямі ўрачыстага канцэрта сталі намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Святлана Сянько, начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Людміла Жукавец, першы сакратар Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Васіліна Маслава, піянер 80-х гадоў, старшыня савета дружыны, дырэктар Дома піянераў, настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 1 Жанна Парфіевіч.

З прывітальным словам выступіла Святлана Сянько. Намеснік старшыні райвыканкама павіншавала прысутных са святам, пажадала юным піянерам з гонарам несці сваё званне, быць прыкладам і лідарам, любіць сваю малую радзіму і краіну.
– 100-гадовы юбілей падкрэслівае, што грамадскі рух ідзе наперад. За ўсю гісторыю піянерамі сталі 210 мільёнаў рабят. Дзяржава сёння робіць усё, каб дзеці атрымлівалі ўсё самае неабходнае. Крэда кожнага піянера – горача любіць сваю Радзіму, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна.
Як і ўсе гэтыя гады, цяперашнія піянеры захоўваюць традыцыі сваіх тат і мам, дзядуляў і бабуль. У гэты знамянальны дзень акцябраты ўпершыню вымавілі словы ўрачыстага абяцання, пасля чаго ганаровыя госці павязалі ў іх на грудзях чырвона-зялёныя гальштукі.

На гэтым святочнае мерыпрыемств не скончылася. Навучэнцы Петрыкаўскага раёна прымаюць удзел у шматлікіх конкурсах, праектах, арганізаваных грамадскім аб’яднаннем “БРПА”, і ў гонар знамянальнай даты – 100-годдзя піянерскага руху і Дня піянерскага сяброўства – узнагародзілі навучэнцаў і педагогаў устаноў адукацыі, якія дасягнулі найбольшых поспехаў. Пачэсныя госці ўзнагародзілі пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык запрашае сяброў”, раённага этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу “Піянер года-2022”, крэатыў-праекта “PRO-рух БРПА”. рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”.

Гісторыя піянерыі сыходзіць далёка ў мінулае, калі ў 1922 годзе Другая Усерасійская канферэнцыя камсамола прыняла рашэнне аб паўсюдным стварэнні атрадаў. Праз паўгода 5-ы Усерасійскі з’езд Расійскага камуністычнага саюза моладзі пастанавіў аб’яднаць усе піянерскія атрады ў дзіцячую камуністычную арганізацыю “Юныя піянеры імя Спартака”. Пасля яна стала насіць імя Леніна. Сёння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя аб’ядноўвае больш за 600 тысяч юных беларусаў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о