14 мая ў Жлобіне на базе сярэдняй школы № 13 прайшоў IX абласны фестываль аматарскіх тэатральных калектываў “Аркад” (на замежнай мове).

Гімназія сярод прызёраўНа завочны этап фестывалю былі заяўлены 34 тэатральныя калектывы з 15 раёнаў вобласці і Гомеля, з ліку якіх члены журы вызначылі 12 лепшых пастановак на англійскай, нямецкай і французскай мовах са Жлобінскага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага раёнаў і горада Гомеля.

Журы ацэньвала выступленне па шэрагу крытэрыяў: моўная кампетэнтнасць (лексічная, граматычная, фанетычная і інтанацыйная правільнасць маўлення), відовішчнасць, тэатральнасць (рэжысура, музычна-мастацкае ўвасабленне), майстэрства выканаўцы, артыстызм, эстэтыка сцэнічнага касцюма і многае іншае. Пераможцамі фестывалю прызнаны 6 тэатральных калектываў. Сярод прызёраў – тэатральны калектыў “Petrikov Gymnasium”.

– Канкурэнты сапраўды былі падрыхтаваны на вельмі высокім узроўні, але і мы не адставалі. Лічу, што дыплом 2 ступені ў такім прэстыжным конкурсе – вялікая справа, – распавяла настаўніца англійскай мовы гімназіі горада Петрыкава і пастаноўшчык Ірына Рагалевіч. – За аснову ў пастаноўцы мы ўзялі п’есу “Пігмаліён” Бернарда Шоу, па якой быў зняты фільм “Мая цудоўная лэдзі” з Одры Хепбёрн у галоўнай ролі. Дзеці, зразумела, хваляваліся, але паказалі ўсе свае магчымасці. Вынікам мы задаволены.
Віншуем кіраўніка і ўдзельнікаў конкурса – вучняў гімназіі Крысціну Бараноўскую, Лізавету Валынец, Ірыну Радзько, Кацярыну Дзягцяр, Маргарыту Жукавец, Паліну Кавальчук, Вікторыю Палтаран, Мікіту Скрупскага, Аляксандра Салдаткіна, Богдану Сцешыц, Дар’ю Ястрэмскую – з прызавым месцам!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о