Носьбіт духоўнасці  векавой даўніны

У час адной з краязнаўчых экспедыцый аматараў гісторыі Галубіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы была знойдзена цікавая кніга. Выданне складалася з Новага Запавету, што займаў 724 старонкі і Псалтыра на 184-х старонках. Кніга, што па прашэсці часу страціла адну з вокладак і некалькі старонак, была выпушчана ў сінадальнай друкарні ў Пецярбургу і пабачыла свет ў далёкім 1907 годзе.
У школьным музеі экспанат з’яўляецца адным з самых запатрабаваных артэфактаў, бо з’яўляецца духоўнай спадчынай, запаветам продкаў. Мудрасць кнігі адначасова з’яўляецца для многіх людзей законам жыцця.
Выданне выкарыстоўваецца пры правядзенні экскурсій, падрыхтоўцы даследчых і творчых конкурсных работ, а таксама ў працэсе навучання.

Тофік ШЫХМАМЕДАЎ,
кіраўнік музея Галубіцкага дзіцячага саду-сярэдняй школы.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о