Не панікуй, не хавайся, уцякай і тэлефануй у МНС

0
450

Работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзіцячы садок у аграгарадку Чалюшчавічы.

Не панікуй, не хавайся, уцякай і  тэлефануй у МНСПачалося мерапрыемства са знаёмства і гутаркі на тэму пажарнай бяспекі. Спецыяліст растлумачыла дзяўчынкам і хлопчыкам, што такое пажар і да якіх наступстваў ён можа прывесці. Пасля разам з супрацоўнікам РАНС малыя замацавалі, як сябе паводзіць, калі адбылося ўзгаранне і куды тэлефанаваць, каб да цябе прыйшлі на дапамогу.
– Не панікуем, не хаваемся, тэлефануем па нумары 101 і паведамляем пра здарэнне дарослым, – дэманстравалі веды дзеці.
Інспектар раздала кожнаму чырвоны і зялёны смайл, пры дапамозе якіх дашкалятам неабходна было правільна вызначыць, што можна рабіць, а што строга забаронена.
– Пры пажары трэба ўцякаць з памяшкання?
– Так, – паднімалі зялёны смайл дзяўчынкі і хлопчыкі.
– А самастойна тушыць пажар? – ізноў гучала пытанне.
– Не, нельга, – цягнулі ўверх чырвоныя лісточкі малыя.
Напрыканцы сустрэчы дашкалятам прадэманстравалі серыю мультфільма МНС “Чароўная кніга”. Выратавальнікі ўпэўнены, што такія сустрэчы вельмі карысныя, бо менавіта праз гульні малыя лепш за ўсё запамінаюць дзеянні ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о