У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай

0
401

Напрыканцы мінулага тыдня на палетку бліз вёскі Акрыёны адбылася праверка гатоўнасці пажарных каманд і брыгад Петрыкаўскага лясгасу.

Нагадаем, што з 1 сакавіка на тэрыторыі раёна быў абвешчаны пажаранебяспечны перыяд. Звязана гэта ў першую чаргу з небяспечнымі паводзінамі некаторых гаспадароў, якія, нягледзячы на ўсе тлумачэнні, не пазбавіліся звычкі паліць сухую расліннасць на паплавах і ўласных падворках. У мінулым месяцы ўсе пункты інвентару і пажарна-хімічныя станцыі былі правераныя адпаведнай камісіяй, пра што мы пісалі ў № 21 ад 15 сакавіка. Зараз жа надышоў час не толькі агульнай праверкі стану тэхнікі і рыштунку, але і зладжанасці дзеянняў пажарных каманд і брыгад у сітуацыі набліжанай да надзвычайнай.

Мерапрыемства распачалося з прамовы дырэктара Петрыкаўскага лясгасу Арцёма Анішчонка, які зазначыў, што з надыходам пажаранебяспечнага перыяду ўсе падрыхтоўчыя работы павінны быць праведзеныя і пракантраляваныя. “Сёння правярацца будзе літаральна ўсё, таму па выніках мерапрыемства мы адзначым горшых і ўзнагародзім лепшых”. За тым адміністрацыя лясгасу разам з намеснікам начальніка аддзелу лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Валерыям Шавелем распачала агляд тэхнікі, абсталявання і рыштунку агняборцаў лясгасу.

Кожная вадзяная помпа, як і кожная бензапіла былі запушчаны, асобная ўвага была нададзена пажарным машынам лесаахоўнай службы –правяраліся і дакументы, і гукавая і светлавая сігналізацыя, і ўкамплектаванасць тэхнікі згодна з патрабаваннямі. Аптэчкі, пажарныя рукавы з абавязковай маркіроўкаю, сродкі асабістай абароны і шмат чаго іншага не абышлі пільнага нагляду кантралюючых асоб.

Але кульмінацыяй мерапрыемства сталі вучэнні пажарных каманд і брыгад па выяўленні і лакалізацыі пажару. З гэтай мэтай папярэдне было складзена некалькі вогнішчаў у чалавечы рост, пасля падпальвання якіх за працу ўзяліся лесаахоўнікі. Варта адзначыць, што выявіць узгаранні у рэжыме анлайнт у рэальнай сітуацыі спецыялістам дапамагае сістэма відэаназірання “Лясны вартавы”, камеры якой размяшчаюцца нібы кальцом па тэрыторыі Петрыкаўшчыны.

Першымі на барацьбу з вогенннай стыхіяй адправілася трактарная тэхніка, што ўзарала дзвюма шырокімі раллямі месца вакол узгарання, каб не даць агню распаўсюдзіцца па зямлі на больш шырокую тэрыторыю. Трэба адзначыць аператыўнасць і зладжанасць работы трактарыстаў – такой хуткасці і дасканаласці руху штодня не пабачыш. Неўзабаве падаспела і пажарная брыгада з ляснымі вогнетушыцелямі на аўтамабілі УАЗ. Такія падраздзяленні існуюць пры кожным лясніцтве. Задача агняборцаў прыступіць да лакалізацыі і тушэння пажару і вызначыць, калі калектыў здолее справіцца з агнём сваімі сіламі, а калі патрэбна і больш істотная дапамога. Па легендзе вучэнняў пажар быў адносна буйны і лесаахоўнікаў падтрымала пажарная каманда, што падаспела на пажарным аўтамабілі.

Такіх каманд на тэрыторыі нашага раёна створана тры: пры пажарна-хімічных станцыях другога тыпу ў гарадскім пасёлку Капаткевічы і аграгарадку Навасёлкі, а таксама пры станцыі першага тыпу ў горадзе Петрыкаве.

А канчаткова патушыць агонь прыбылі пажарныя-выратавальнікі РАНС, якія “дабілі” і без таго ўжо кволага “чырвонага пеўня” з так званых вадзяных пушак.
Вучэнні скончыліся, лесаахоўнікі аналізавалі свае дзеянні, дзяліліся ўражаннямі былі шчырыя на парады калегам. Дарэчы, ва ўзлеску тэрмінова прыгатавала смачную юшку палявая кухня. Пасля абеду прысутныя сабраліся для падвядзення вынікаў. Намеснік начальніка аддзелу лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Валерый Шавель адзначыў: “Агляд гатоўнасці быў праведзены ў Петрыкаўскім раёне на годным узроўні. Лясгас і лясніцтвы падрыхтаваліся ў поўнай меры: уся тэхніка знаходзіцца ў спраўным стане, а спецыялісты прадэманстравалі зладжаную работу, аператыўна ажыццявіўшы вучэбнае тушэнне. Словам, Петрыкаўскія калегі падрыхтаваныя вельмі добра”.

З выніковым словам перад падначаленымі выступіў дырэктар Петрыкаўскага лясгасу Арцём Анішчонак: “Мы атрымалі станоўчую адзнаку нашай дзейнасці, але не трэба забывацца, што гэта было, так бы мовіць, кантрольна-дэманстрацыйнае мерапрыемства. Варта разумець, што ў рэальнай надзвычайнай сітуацыі справа можа скласціся больш цяжкім чынам і нам трэба быць гатовымі да самых складаных і неспрыяльных абставін. Падтрымлівайце гатоўнасць на належным узроўні. А самае галоўнае ў гэтай справе на наш погляд – захаванне бездакорнай дысцыпліны”.

У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай У сітуацыі, набліжанай да надзвычайнай

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о