Апошнім часам сама па сабе стужка навін падказвае недарэчнасць падзей знешнепалітычнага характару. Захад спрачаецца адносна вылучэнняў ўзбраення Украіне, дагэтуль красамоўна абяцаўшы, што ў баку не застанецца, але з дапамогай не спяшаецца.
У Амерыцы распачынаецца ўнутрапалітычны канфлікт і, трэба разумець, барацьба за ўладу. Наяўнасць ў Байдэна сакрэтных дакументаў (ўзгалаеце яшчэ мае словы) толькі пачатак ланцужка і зусім не істотна на сколькі абгрунтаванымі будуць гэтая і далейшыя заявы, бо іх мэта — медыйны рэзананс.
Пэўна такія ж абяцанкі падтрымкі мы будзем назіраць і ў адносінах заходняга свету да Тайваню: наўрацці нехта з суб’ектаў внешнепалітычнай арэны сапраўды будзе рызыкаваць «спаборнічаць» у завочным супрацьстаянні з другой эканомікай свету.
Эканамічны крызіс, што ўсё больш адчуваецца ў краінах залатога мільярда, так і не знайшоў шляхоў свайго вырашэння. А тут яшчэ занепакоенасць выклікаюць заявы Малдовы пра ўласную дзяржаўную небяспеку.
Здаецца, відавочныя высновы палітычныя шэрагі захада не зрабілі: актывізацыя на унутраных пытаннях, мабілізацыя эканамічных сіл і ўсіх рэсурсаў, аб’яднанне нацыі для вырашэння, а хутчэй недапушчэння праблем — вось над чым варта працаваць, каб стабілізаваць становішча сваёй краіны і акрэсліць планы далейшага развіцця. Прадбачу, што некаторыя палітыкі і вучоныя ўжо звярнулі увагу на ўсход кантынента і скарыстацца вопытам краін, якія так лаялі апошні год.

Мікалай РАЗРЭЗАЎ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о