У жніўні ў гарадскім пасёлку Акцябрскі адбыўся дыстанцыйны рэгіянальны культурна-спартыўны фестываль “Гады нашы не перашкода, а крыніца сілы, смеху!” для грамадзян сталага ўзросту.

Нашыя гады – крыніца сілы і смеху!Мерапрыемства было арганізавана з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, фізічнай актыўнасці, укаранення фізічнай культуры ў паўсядзённае жыццё, абмену вопытам у сферы арганізацыі і правядзення культурна-спартыўнага вольнага часу.
Для ўдзелу ў конкурсе запрошаныя былі каманды людзей сталага ўзросту Акцябрскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Светлагорскага, Калінкавіцкага раёнаў.
Конкурсная праграма ўключала тры намінацыі: “Візітная картка”, дзе трэба было раскрыць тэму назвы фестывалю; “Спартыўны флэшмоб”; “Конкурс песні, якая прапагандуе здаровы лад жыцця”.

Удзельнікі клуба “Жыць здорава” аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Петрыкаўскага ТЦСАН прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дадзенага мерапрыемства. Знятыя і апрацаваныя відэаматэрыялы былі адпраўленыя на конкурс.

І вось доўгачаканыя вынікі. Каманда Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра была ўзнагароджана Дыпломам II ступені і падарункамі. Мы віншуем удзельнікаў каманды і групу падтрымкі, кожнага паасобку і ўсіх разам! Чарговы раз пераканаліся: калі разам збіраюцца і развіваюцца мэтанакіраваныя асобы – ствараецца адмысловы патэнцыял. А энергія, якую выпраменьваюць нашыя наведвальнікі, робіць свет лепшым, дабрэйшым і больш дасканалым.

Таццяна Голуб, спецыяліст цэнтра.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о