Наш выбар – наша будучыня

0
310

Ужо заўтра ў нашай краіне адбудзецца галоўная палітычная падзея года – адзіны дзень галасавання. Беларусы скарыстаюцца сваім канстытуцыйным правам і выбяруць тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў і мясцовых Саветах дэпутатаў.

Наш выбар –  наша будучыняБягучы тыдзень праходзіць у Беларусі пад знакам датэрміновага галасавання. Выбары для многіх гараджан і жыхароў раёна – гэта не проста важны працэс, а і значны.

Вялікая колькасць маладых людзей на выбарчых участках у перыяд датэрміновага галасавання паказала, што эстафету электаральнай адказнасці і актыўнасці ў старэйшага пакалення пераймае моладзь. Было нямала і тых, хто ўпершыню пераступіў парог участка для галасавання ў якасці выбаршчыка. Прыемна, што маладое пакаленне ўсведамляе сваю ролю ў фарміраванні будучыні краіны і прымае самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці.
Па агульным меркаванні землякоў, што прыйшлі на выбарчыя ўчасткі ў гэтыя дні, усе мы сёння даволі выразна разумеем, што, прымаючы ўдзел у выбарах, мы не толькі праяўляем уласную волю і грамадзянскую пазіцыю, але і бяром на сябе адказнасць за будучыню краіны.

“Няма чаго цягнуць з галасаваннем, калі выбар свой ужо зрабіла, – упэўнена петрыкаўчанка Ірына. – У выхадны дзень, думаю, будзе шмат людзей на ўчастку, таму прыйшла прагаласаваць загадзя. Што да выбару, аддаю свой голас за тых кандыдатаў, чый жыццёвы і прафесійны вопыт дазволіць рэалізаваць не толькі заканадаўчыя ініцыятывы, а і вырашаць надзённыя для нашага раёна пытанні. Па маім меркаванні, народныя абраннікі павінны дапамагаць людзям, выконваць свае абяцанні, дадзеныя ў перадвыбарных праграмах. Я люблю Беларусь і хачу, каб у нашай краіне ўсё было добра і жылі мы пад мірным небам”. З падобным пасылам наведвалі выбарчыя ўчасткі ў час датэрміновага галасавання многія землякі. Яно і зразумела: толькі пад мірным небам чалавек можа марыць і будаваць планы, быць спакойным за будучыню дзяцей і ўнукаў, годную сталасць бацькоў.

А якаснай калектыўнай працай мы забяспечым развіццё і росквіт роднай краіны і ўласны дабрабыт.
25 лютага, у асноўны дзень галасавання, выбарчыя ўчасткі будуць працаваць традыцыйна з 8 да 20 гадзін. Для выбаршчыкаў будуць арганізаваны кансультацыі спецыялістаў, работа буфета, забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, канцэрты.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о