«А пакажыце майстар-клас!» У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак

0
437

Сацыяльныя сеткі на сённяшні дзень адыгрываюць вельмі вялікую ролю ў сучасным свеце. З кожным днём усё больш і больш людзей не проста маюць зносіны ў сацыяльных сетках, але і дзеляцца прафесіяналізмам, парадамі, праводзяць розныя курсы па продажы, куплі тавараў, прасоўванні сваіх уласных інтэрнэт-рэсурсаў.  Менавіта тэме ролі сацыяльных сетак у фарміраванні пазітыўнага іміджу прафсаюзнай арганізацыі сёння была прысвечана дыялогавая пляцоўка.

У сустрэчы прымалі ўдзел намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.

Намеснік дырэктара ДУК «Петрыкаўская раённая бібліятэка» Святлана Яжкова пазнаёміла прысутных з тонкасцямі развіцця старонкі ў сацыяльнай сетцы «Тык-Ток», а карэспандэнт «Петрыкаўскіх навін» распавяла пра візуальнае афармленне кантэнту ў «Інстаграм».

Калектыў ДУК «Петрыкаўская раённая бібліятэка» сёння вядомы на ўсю рэспубліку дзякуючы «Тык-Ток».  Работнікі здымаюць невялікія гумарыстычныя відэа пра сваю працу, вольны час, удзел у розных мерапрыемствах раёна. Мэта такіх ролікаў —  паказаць, што бібліятэка — месца не толькі для чытання. Намеснік дырэктара ДУК «Петрыкаўская раённая бібліятэка» раскрыла некалькі сакрэтаў, як «раскруціць» старонку ў інтэрнэце, запрасіла прысутных быць актыўнымі, не баяцца ставіць падабайкі і пакідаць каментарыі.

Намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская адзначыла станоўча, як стала працаваць прафсаюзная арганізацыя ў сацыяльных сетках, аднак тут жа прапанавала паказаць майстар-клас па здымцы відэа вопытнага спецыяліста гэтай справы. Святлана Яжкова хутка зарыентавалася і зняла відэаролік. Яго вы можаце паглядзець у «Тык-Ток» Петрыкаўскай бібліятэкі.

"А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак "А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак

"А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак "А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак "А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак "А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак "А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак "А пакажыце майстар-клас!" У Петрыкаве на дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі ролю сацыяльных сетак

 

Н. ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о