На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб’яднання прафсаюзаў

0
1325

Сёння адбылося пасяджэнне савета Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама, член савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Талаш. 

На парадку дня было вынесена некалькі пытанняў, але галоўнае — абранне старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў. Намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская прапанавала на пасаду старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольгу Усціновіч-Насека.

У прывітальным слове Жанна Рыгораўна адзначыла, што новы прафсаюзны лідар мае ўсе якасці для работы на новай пасадзе, вопыт, падтрымку грамадзян. Намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў пажадала плённай працы, поспеху, новых ідэй і цікавых мерапрыемстваў.

«Вольга Уладзіміраўна годна прайшла сумоўе на ўзроўні Федэрацыі прафсаюзаў, яе кандыдатура была падтрымана на пасяджэнні абласнога аб’яднання прафсаюзаў і выканкамам Федэрацыі», — сказала Жанна Рыгораўна.

У выніку Вольга Уладзіміраўна была абрана адзінагалосна.

«У першую чаргу хачу падзякаваць усім за падрыхтоўку і правядзенне выбарчай кампаніі. Члены прафсаюзных арганізацый былі выбраны членамі камісій, працавалі назіральнікамі — мы вытрымалі выбарчую кампанію годна. Вядома, хачу павіншаваць Вольгу Уладзіміраўну з абраннем старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў, пажадаць поспехаў у гэтай нялёгкай працы, каб прафсаюзны рух развіваўся, з’яўлялася шмат новых цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку турыстычнай накіраванасці. Жадаю ўсім працаваць адзінай камандай!» — сказала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.

На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаўНа Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў На Петрыкаўшчыне абраны новы лідар раённага аб'яднання прафсаюзаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о