На пазіцыях прынцыповасці  і мэтанакіраванасці

Днямі ў абласным цэнтры падвялі вынікі конкурсу на лепшую ідэалагічную работу.
Абласным універсітэтам ідэолагаў назваў Іван Крупко агляд-конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.
За 17 гадоў правядзення, яго дыпламантамі сталі больш за 500 прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Гэта прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці – ад установы адукацыі да прамысловага гіганта.
Мінулы год і пачатак сёлетняга азнаменаваны шэрагам важных грамадска-палітычных падзей: рэспубліканскі рэферэндум, Дзень народнага адзінства, нават агітацыйная работа па вакцынацыі сталі свое-асаблівым іспытам для ідэалагічнага актыву вобласці. У самай гушчы падзей, без перапынкаў і выхадных, заўсёды былі і застаюцца ідэолагі.
У ліку пераможцаў сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – ДУА “Сярэдняя школа № 2 горада Петрыкава”. За высокі ўзровень арганізацыі ідэалагічнай работы падзякай аблвыканкама адзначаны працоўны калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”.
“Трэба ўмець беспамылкова ацэньваць сітуацыю ў калектыве і грамадстве, вучыцца расстаўляць акцэнты і цвёрда заставацца на пазіцыях паслядоўнасці, прынцыповасці і мэтанакіраванасці. Упэўненасць у заўтрашнім дні, сацыяльная абароненасць – асноўныя прыярытэты нашай з вамі працы”, – падкрэсліў губернатар.

Галіна КАЗАК, фота “ГП”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о