З 1 сакавіка Вільнюс закрыў яшчэ два кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з нашай краінай.

Такім чынам, на літоўска-беларускай мяжы функцыяніруюць два з шасці пагранпераходаў. Таксама літоўскі ўрад прыняў рашэнне паступова скарачаць колькасць дазволаў беларускім і літоўскім перавозчыкам, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі. Адначасова Літва мае намер забараніць пасадку і высадку пасажыраў на некаторых чыгуначных станцыях, тым самым блакіруючы прававыя абавязацельствы па бесперабойным пасажырскім і грузавым транзіце. Афіцыйны Вільнюс добра разумее, што сітуацыя, якая склалася, паўплывае на грамадзян расійскай федэрацыі, якія едуць у Калінінград на цягніках па спрошчаным праязным дакуменце, на беларусаў і літоўцаў, якія раней мелі магчымасць перасякаць мяжу на закрытых участках. Дарэчы, аналагічныя дзеянні ў 2023 годзе распачалі ўлады Польшчы і Латвіі: Варшава пакінула працаваць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Рыга – адзін.

Літоўскі бок сцвярджае, што такое рашэнне прынята для таго, каб ухіліць праблемы кантрабанды, парушэнні міжнародных санкцый і нацыянальнай бяспекі. Але відавочна, што ўсё гэта з’яўляецца выключна палітычна матываваным крокам. Абгрунтаванне гэтага рашэння літоўскім урадам выклікае ўжо ў беларусаў нават не абурэнне, а хутчэй проста ўсмешку. Такія прычыны, як небяспека пранікнення мігрантаў і агентаў КДБ у беларускіх аўтобусах, праблемы з чэргамі, якія вырашаюцца шляхам закрыцця пагранпераходаў, аргументы пра тое, што “суседзі ж таксама так робяць” – проста не патрабуюць каментарыяў. Несумненна, што і “косткай у горле” для Літвы застаецца бязвізавы рэжым, у рамках якога Беларусь прапануе літоўскім грамадзянам свабодна наведваць нашу рэспубліку.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі падкрэслілі, што Мінск будзе вымушаны жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о