3-4 снежня ў Расійскай Федэрацыі, у горадзе Смаленску, прайшоў Адкрыты Кубак і першынство Расіі па каратэ WKC.

Медалі з Расіі прыехалі ў ПетрыкаўУсяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 415 спартсменаў з 17 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У складзе дэлегацыі Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до былі 24 чалавека, уключаючы спартсменаў, суддзяў і трэнерскі састаў.
Выступленне каманды Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до было выніковым – ніхто з нашых спартсменаў ва ўсіх узроставых катэгорыях не застаўся без узнагарод.
Па словах кіраўніка маладзёжна-спартыўнага клуба “Энтузіяст” Міхаіла Сухарэнкі, удзел у Адкрытым Кубку і першынстве Расіі разглядаўся ў якасці першага этапу адбору ўдзельнікаў XI Чэмпіянату/першынства і кубка Еўропы WKC/FW, які пройдзе 5-8 мая 2023 года ў турэцкім горадзе Анталія.

– Мой вучань Іван Сцяпанаў паказаў выдатны вынік, улічваючы, што дарога была складанай, ды і абстаноўка на спаборніцтвах была напружаная, – распавёў Міхаіл Адамавіч. – У шобу-санбон кумітэ (паядынкі) Іван заваяваў бронзавы медаль, у раздзеле тамешывары (выпрабаванне сілы ўдараў) – сярэбраны медаль, у раздзеле каманднага кумітэ (паядынкі) – бронзавы медаль.
Варта адзначыць, што і бацька 9-гадовага Івана таксама паказаў цудоўныя вынікі. У раздзеле тамешывары (выпрабаванне сілы ўдараў, дзе ўдзельнічаюць і бацькі спартсменаў) Руслан Сцяпанаў заваяваў бронзавы медаль.
Віншуем землякоў з перамогамі!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о