Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі

0
301

Інспектар сектара прапаганды Петрыкаўскага РАНС Сяргей Шамра  правёў прафілактычнае мерапрыемства з маладымі мамамі, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, а таксама з іх дзецьмі.

Гутарка прайшла на базе Петрыкаўкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Выратавальнік расказаў бацькам, што асновам бяспекі дзяцей неабходна навучаць з ранняга ўзросту. Прысутныя даведаліся і ўспомнілі пэўныя правілы паводзін, бо нават звыклыя для нас рэчы могуць утойваць небяспеку для малога.

Дарослыя актыўна ўключыліся ў гутарку з інспектарам МНС і здзейснілі віртуальную экскурсію па пакоях кватэры праз гульню. Кухня, прыбіральня і дзіцячы пакой — усе небяспекі знойдзены і разабраны. Завастрылі ўвагу і на пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і ў домаўладаннях.

— Нельга пакідаць на ноч зараджацца мабільныя тэлефоны. Здавалася б, звычайная зарадная прылада, якую не дасталі з разеткі або пакінулі без нагляду зараджацца, можа прывесці да пажару, знішчыць маёмасць і самае страшнае — забраць жыццё. Прывучыце сябе, выходзячы з дому выключаць усё электраабсталяванне, акрамя халадзільніка вядома, — распавёў інспектар і паказаў фота наступстваў ад пажараў, якія адбыліся з прычыны няправільнай эксплуатацыі электрапрыбораў.

Прапагандыст нагадаў пра правілы паводзін падчас узнікнення пажару, а таксама нагадаў аб кампаніі МНС «Будзь побач з дзіцем». Не забыўся распавесці і пра патрэбнага памочніка ў кожнай хаце — аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які гучным сігналам абудзіць жыхароў хаты ў выпадку задымлення.

Работнік МНС расказаў, як прадухіліць няшчасныя выпадкі і паказаў, як правільна праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і аказваць першую дапамогу малому пры асфіксіі, а ў канцы мерапрыемства раздаў дзецям і дарослым буклеты.

Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі Маладым матулям распавялі пра асновы бяспекі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о