У рамках акцыі “За бяспеку разам” супрацоўнікі РАНС у складзе назіральных камісій праводзяць агляд супрацьпажарнага стану домаўладанняў і кватэр. Журналісты раённай газеты адпраўляюцца ў рэйд разам са спецыялістамі.

Адрас апошняга рэйду – горад Петрыкаў, вуліца Дружбы. Дарэчы, у асноўным тут жывуць сем’і з дзецьмі. Спецыялісты надаюць гэтай катэгорыі асаблівую ўвагу. У кожнай кватэры члены камісіі праверылі наяўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Па першым наведаным адрасе з бяспекай у кватэры ўсё добра: у кожным пакоі спраўны апавяшчальнік, у разетках стаяць заглушкі, мэбля прыкручана да падлогі, а вокны зачынены на ключ.

Наведванне па наступным адрасу прыносіць засмучэнне. Пажарныя апавяшчальнікі зняты са столі і ляжаць на падаконніку. У электрычным падаўжальніку падлучана вялікая колькасць электрапрыбораў. Супрацоўнік пажарнай службы выпісвае рэкамендацыі, праводзіць інструктаж і ўручае памятку па пажарнай бяспецы. Гаспадар кватэры ўхіляе парушэнні, звязаныя з электраабсталяваннем і накіроўваецца ў краму, каб купіць батарэйкі ў апавяшчальнікі.

На жаль, самым распаўсюджаным парушэннем у домаўладаннях грамадзян застаецца адсутнасць у аўтаномных пажарных апавяшчальніках батарэйкі.

– Корпус аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка неабходна чысціць ад пылу з дапамогай пыласоса ці фена не радзей за адзін раз у год. Тое самае тычыцца і батарэйкі – замяняць не радзей за адзін раз у год, – тлумачыў дарослым інспектар.
– Як я зразумею, што ён працуе, – пацікавіўся мужчына.
– Усё проста. Правярайце яго працаздольнасць пры дапамозе тэставай кнопкі хаця б раз у месяц, – растлумачыў спецыяліст.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о