Дапамагчы можа кожны

0
455

На Петрыкаўшчыне стартавала дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”.

Штогадовая дабрачынная акцыя накіравана на дзяцей, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы пры падрыхтоўцы да школы. Гэта ў тым ліку дзеці з інваліднасцю, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з сем’яў з нізкім узроўнем даходу, ці з тых ячэек грамадства, што апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы.

Старт акцыі быў дадзены 1 жніўня і працягнецца да 15 верасня. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, прадпрыемствы, арганізацыі і ўсе, хто можа аказаць пасільную дапамогу.

Заплечнік з усімі неабходнымі прыладамі можна падаць у ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна” да 17 жніўня па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Камунальная, 12. Даведкі можна атрымаць па нумары тэлефона: 2-69-74.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о