З даўніх часоў нашы прашчуры ў гэты дзень, 13 ліпеня, не толькі назіралі за надвор’ем, але і выконвалі шэраг парад, што перадаліся ім з часоў сівой даўніны, каб прыцягнуць да сябе дабрабыт.
Лічылася, што калі зранку раса – увесь дзень будзе спякотным. А вось калі аблокі маюць не белае, а жаўтаватае адценне – неўзабаве чакай дажджу. Калі жывёла на палетках паводзіць сябе неспакойна, гэта падказвала, што хутка наляціць навальніца.
Слухалі зязулю, салаўя ці жаўрука: калі птушка маўчыць, то лета хутка зменіцца на восень, а калі чуваць кукаванне – сонечнае і спякотнае надвор’е будзе доўгатэрміновым.

Як прыцягнуць дабрабыт
Продкі раілі не апранаць у гэты дзень цёплыя рэчы – гэта можа спужаць лета і ў хуткім часе прыйдзе холад і вільгаць. Не раілі ладзіць гучныя гулянкі і ўжываць алкаголь, бо лічылася, што гэта накліча бяду і хваробы.
Таксама лічылася, што ў добрага гаспадара гумно 13 ліпеня ўжо не павінна быць пустым. Таму намагаліся пакласці нешта з новага ўраджаю на паліцы з прыпасамі. Тое ж тычылася і кашалька – калі ён зусім пусты, раілі захаваць у ім хоць якія-небудзь грошы, што заначвалі на “чорны дзень”.

Падрыхтаваў Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о