Выратавальнікі – дзеці

У Петрыкаўскім раёне праведзены злёт-конкурс юных выратавальнікаў-пажарных.
Першае месца і права прадстаўляць наш раён на занальным этапе заняла каманда “Фенікс” гімназіі горада Петрыкава пад кіраўніцтвам Аляксандра Будніка. Таксама каманда атрымала дыплом за 1 месца ў конкурсе “Страявы агляд”; дыплом за 2 месца ў конкурсе “Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі”; дыплом за 1 месца ў конкурсе “Трапны стралок”.
З маленькім адрывам другое ганаровае месца ў Бабуніцкай сярэдняй школы, трэцяе месца падзялілі Сярэдняя школа № 1 і Конкавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Як адзначылі многія ўдзельнікі, мерапрыемствы такога фармату вельмі цікавыя: дапамагаюць даведацца пра шмат карыснага для сябе, сустрэць новых сяброў і атрымаць яркія эмоцыі.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о