Як на практыцы працуе Указ № 116

0
422

У канцы мінулага тыдня на базе Мышанскага сельскага Савета прайшоў Дзень Савета. Тэма мерапрыемства: работа, якая праводзіцца па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 “Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі”.

За апошнія гады ў сферы зямельных пытанняў прынята шмат фундаментальных рашэнняў. Новы імпульс гэтай тэме надаў Указ № 116, які накіраваны на далейшае ўдасканаленне работы з пустымі і лядашчымі дамамі. Удзельнікі Дня Савета на прыкладзе Мышанскага сельвыканкама пазнаёміліся, як рэалізуецца Указ на Петрыкаўшчыне.

Пачалося мерапрыемства з агляднай экскурсіі старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча, спецыялістаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела землеўпарадкавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па населеных пунктах. На дадзеным участку, свайго роду, іспыт трымала старшыня Мышанскага сельсавета Ірына Баяшэнка. Вынікі праведзенай працы дакладна прадэманстравалі актуальнасць Указа № 116. Першае месца прыпынку – вёска Церабаў. За апошнія дзесяцігоддзі ў вёсцы значна скарацілася колькасць жыхароў. Сёння тут пражывае 115 чалавек, у большасці сваёй – людзі не маладыя. Праблема закінутых і лядашчых дамоў для прадстаўнікоў мясцовага самакіравання патрабавала прыняцця рашучых мер і вынік не прымусіў сябе чакаць. З моманту дзеяння Указу па скарачэнні колькасці пустых паселішчаў, у вёсцы знесена больш за 60 дамоў, якія па рашэнні суда падлягалі ўтылізацыі. 84 гектары вызваленай зямлі перададзены і ўжо ўцягнуты ў севазварот сельгаспрадпрыемствам “Палессе-Аграінвест”. Удзельнікі сустрэчы на свае вочы ўбачылі эканамічную мэтазгоднасць Закона. На тэрыторыі, якая радавала ўсходамі азімых культур, раней знаходзілася закарчаваная вуліца – 15 пустуючых дамоў.
“Палітыка, якая праводзіцца ў галіне зямельных адносін, дае свой плён, – канстатаваў старшыня раённага Савета. – Але не трэба забываць акцэнт, зроблены Кіраўніком краіны: неабходна граматна выкарыстоўваць пустуючыя ўчасткі ў межах населеных пунктаў і стварыць усе ўмовы, каб людзі іх выкуплялі для далейшага карыстання. Калі прапаноў не паступіла, зямля павінна быць задзейнічана ў севазварот, калі няма такой магчымасці – прыменена ў лясной гаспадарцы”. Таксама Сяргей Аляксандравіч прывёў у прыклад рашэнне мясцовай улады зносіць дамы не адзіночна, а ў маштабах пэўнага ўчастку: менш выдаткаў для выканання работ і перадаць землі для карыстання большай плошчай прасцей.

Як на практыцы працуе Указ № 116

Наведванне вёскі Баянава паказала, што выканаўчым камітэтам праводзіцца сур’ёзная праца ва ўсіх населеных пунктах па зносе пустых дамоў: 12 гектараў зямлі перададзена мясцоваму лясніцтву, 7 гектараў – сельгаспрадпрыемству. Калі ўзяць у разрэзе сельскага Савета, то статыстыка наступная: з 318 пустуючых дамоў засталося – 39, наведзены парадак у 65, 3 – знайшлі сваіх уласнікаў, перададзена ў карыстанне аграпрамысловаму комплексу і лясной галіне – 118 гектараў зямлі. Старшынёй сельскага Савета было адзначана, што працэдура зносу дамоў разглядаецца як крайняя мера, праца накіравана на тое, каб пустуючыя дамы набылі новых гаспадароў.

Парадак дня мерапрыемства прадугледжваў наведванне многіх аб’ектаў: у Баянаве – лясніцтва, Брацкай магілы, у Церабаве – грамадскіх могілак, у Мышанцы – крамы, дзіцячай гульнявой пляцоўкі, мясцовага міні-рынка. Гэта дазволіла спецыялістам ацаніць працу сельвыканкама па добраўпарадкаванні, санітарным стане, жыццезабеспячэнні населенага пункта, а мясцовым жыхарам – пагутарыць з прадстаўнікамі раённай вертыкалі ўлады.

Другая частка Дня Савета праходзіла ў фармаце пленарнага пасяджэння на базе Мышанскага цэнтра вольнага адпачынку, на якое далучыліся старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі раённых структурных падраздзяленняў. У выступленнях спецыялістаў узнімаліся пытанні, звязаныя з землеўпарадкаваннем, навядзеннем парадку на зямлі, бяспечным пражываннем грамадзян. Старшыня Савета дэпутатаў зробіў аналіз працы ў разрэзе кожнага сельвыканкама па рэалізацыі Указа № 116, пастаўлены канкрэтныя задачы, якасць выканання якіх з’яўляецца гарантам росквіту роднай зямлі. Як адзначыў Сяргей Аляксандравіч, у нашых сілах істотным чынам змяніць малую радзіму з карысцю для грамадства і эстэтычнай складаючай для кожнага.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о