Каб стварыць задзел для добрага ўраджаю

0
625

 

Днямі мы завіталі ў ААТ “Навасёлкі”, каб пацікавіцца, як арганізаваны вясенне-палявыя работы на сельгаспрадпраемстве. Адна з галоўных тэм, агучаных Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам некалькі дзён таму, тычылася бездакорнага выканання тэхналогій і якаснай падрыхтоўкі глебы да сяўбы, у прыватнасці – унясення ўгнаенняў сельскагаспадарчых угоддзяў.

Выканаўчы дырэктар гаспадаркі Мікалай Азёмша паведаміў, што сёлета сельгаспрадпрыемства забяспечана ўгнаеннямі ў поўнай меры. Тэхніка і сельскагаспадарчыя агрэгаты былі падрыхтаваны тэрмінова, таму работа вядзецца згодна з планам. “Вядома, свае карэкціроўкі ў расклад працы аграрыяў унесла надвор’е, але мы выкарыстоўваем кожны прыдатны для сельскагаспадарчых работ дзень і трымаем тэмп”.

Так, калійныя ўгнаенні былі ўнесены ў навасёлкаўскую глебу яшчэ восенню. Зараз земляробы штодзень вязуць на палеткі арганіку, якой у гаспадаркі каля 15 тысяч тон. На гэтых работах занятыя два трактары і адзін пагрузчык: штодзень зямля атрымлівае каля 350-400 тон гною. Паралельна ідзе падкормка азотнымі ўгнаеннямі, якіх у гаспадарцы на пачатак агратэхнічных работ было 111 тон. Тут працуе агрэгат “Раса”, які апрацоўвае каля 120 гектараў пасяўной плошчы, а гэта недзе 15-18 тон угнаенняў на дзень.
На момант нашага наведвання ўранку 28 сакавіка, галоўны аграном ААТ “Навасёлкі” Андрэй Сокал паведаміў, што “азотам” было падкормлена 900 гектараў азімага жыта (з 1220 гектараў засеянай культурай плошчы) і амаль увесь азімы рапс на кавалку зямлі ў 150 гектараў. Работа з азотнымі ўгнаеннямі выканана на 72%.

Каб стварыць задзел для добрага ўраджаю
Галоўны аграном ААТ “Навасёлкі” Андрэй Сокал

Што тычыцца фасфатаў, якіх у наяўнасці аграпрадпрыемства каля 100 тон, то іх унясуць у глебу прыкладна за 2-3 дні падчас перадпасяўной апрацоўкі тэхнікай Аграсэрвісу – дамоўленасць з арганізацыяй ужо дасягнута.
На вясенне-пасяўных работах працуюць энерганасычаныя адзінкі тэхнікі: два трактары занятыя на дыскаванні, адзін “стальны асілак” узворвае глебу і яшчэ адзін трактар працуе з пасяўным агрэгатам.

Як адзначыў галоўны аграном, апрача традыцыйных культур, гаспадарка сёлета прыступіць да сяўбы алейнай рэдзькі, райграсу і траў сенажатнай сумесі, каб забяспечыць здатную кармавую базу для жывёлагадоўлі.
Застаецца толькі пажадаць аграрыям добрых умоў надвор’я, бо ўсё астатняе для зладжанай работы на палетках у наяўнасці.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о