У сельскім населеным пункце ў мяне ёсць зямельны ўчастак плошчай 10 сотак. На ім размешчаны жылы дом, гараж і гаспадарчая пабудова. Жадаю яшчэ пабудаваць лазню і летнюю кухню, але не хапае плошчы. Побач з маім участкам размешчаны пустуючы надзел, які нікім не выкарыстоўваецца. Што рабіць?
Адпаведна дзеючага заканадаўства, павелічэнне памеру зямельнага ўчастка, гэта значыць прадастаўленне дадатковага зямельнага ўчастка, магчыма толькі ў выпадку рэканструкцыі існуючых капітальных будынкаў. У агучаным выпадку – пры рэканструкцыі жылога дома. Пры гэтым звяртаем увагу, што будаўніцтва асобна стаячых гаспадарчых пабудоў на зямельным участку не з’яўляецца рэканструкцыяй жылога дома.
Што ж датычыцца пустога сумежнага зямельнага ўчастка, то тут, у выпадку не магчымасці фарміравання яго пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва або адсутнасці попыту на такія ўчасткі, мясцовы выканаўчы камітэт мае права разгледзець пытанне пра яго прадастаўленне вам для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі або агародніцтва (у залежнасці ад некаторых умоў).
У той жа час трэба адзначыць, што на зямельных участках, прадастаўленых для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі могуць быць узведзены толькі гаспадарчыя будынкі і збудаванні, неабходныя для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, для агародніцтва – часовыя будынкі для захоўвання агароднага інвентара і іншых гаспадарчых мэт.

Кацярына ШУЛЬГА,
галоўны спецыяліст аддзела прававога і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення
землеўпарадкавання аблвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о