18 мая адзначаўся Міжнародны дзень музеяў. З гэтай прычыны мы завіталі ў адзін з лепшых школьных музеяў Петрыкаўшчыны, што знаходзіцца ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе.

Месца скрыжывання часоўЭкспазіцыя тут прадстаўлена рэчамі ўсіх гістарычных эпох жыцця краю ад археалагічных знаходак да сучаснасці. Як распавяла завуч навучальнай установы Ганна Ракіцкая, створаны музей быў намаганнямі тагачаснага настаўніка гісторыі Міхаіла Селеха.

Месца скрыжывання часоў
Міхаіл Канстанцінавіч вёў краязнаўчы гурток, ладзіў з дзецьмі паходы, дзе збіраліся экспанаты і этнаграфічныя дадзеныя, удзельнічаў у раскопках.

– Гэта быў апантаны гісторыяй чалавек. Міхаіл Канстанцінавіч вёў краязнаўчы гурток, ладзіў з дзецьмі паходы, дзе збіраліся экспанаты і этнаграфічныя дадзеныя, удзельнічаў у раскопках – тады на тэрыторыі Палесся актыўна праводзіліся археалагічныя экспедыцыі. Зразумела, назапашаны матэрыял апрацоўваўся і станавіўся асновай для напісання даследчыцкіх работ і стварэння экскурсійных маршрутаў.

Месца скрыжывання часоў

З цягам часу сабраныя рэчы дазволілі стварыць паўнавартасную экспазіцыю і ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя быў адкрыты наш школьны музей, – адзначыла Ганна Аляксандраўна.

Месца скрыжывання часоў
З цягам часу сабраныя рэчы дазволілі стварыць паўнавартасную экспазіцыю і ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя быў адкрыты Навасёлкаўскі школьны музей

Па словах намесніка дырэктара, школа нават аддавала свае экспанаты, дапамагаючы ў стварэнні фондаў музеяў у Гомелі і Мінску. Ну а ў сучаснасці экспазіцыя з’яўляецца сапраўднай палачкай-выручалачкай: сабраны і сістэматызаваны матэрыял, што заўсёды пад рукой у настаўнікаў, дапамагае ў навучальным працэсе. Вось і зараз у холе школы арганізавана выстава партрэтаў ветэранаў “Мы памятаем! Мы ганарымся!”…

Месца скрыжывання часоў
У холе школы арганізавана выстава партрэтаў ветэранаў “Мы памятаем! Мы ганарымся!

… а на стале ў Ганны Ракіцкай ужо ляжаць атабраныя школьныя фотаздымкі розных часоў для выставы да Дня піянерскага сяброўства.

Месца скрыжывання часоў
На стале ў завуча ляжаць атабраныя школьныя фотаздымкі для выставы да Дня піянерскага сяброўства

Зразумела, экспазіцыя папаўняецца новымі экспанатамі: калі рэчы даўніны знайсці ўжо цяжка, ды і не кожны гаспадар пажадае з імі развітацца, то фонды зараз куды прасцей папоўніць адметнымі сучаснымі фотаздымкамі і дакументамі.

Месца скрыжывання часоў
Пасля заканчэння школы многія абавязкова наведваюць музей: нехта з настальгіі па школьных гадах, нехта з цікавасці да абнаўлення экспазіцыі

Апрача таго, у школе арганізаваны працэс падрыхтоўкі навучэнцаў-экскурсаводаў. Прыкладна ў пятым-шостым класе школьнікі пачынаюць спрабаваць сябе ў музейнай-справе, і калі выхаванец Навасёлкаўскай школы становіцца выпускніком, яму гатовая годная змена. Пасля заканчэння школы многія абавязкова наведваюць музей: нехта з настальгіі па школьных гадах, нехта з цікавасці да абнаўлення экспазіцыі. Але, мабыць, глыбінная прычына, што цягне да экспазіцыі – любоў да роднага краю.
Жадаем музею Навасёлкаўскай школы далейшага развіцця!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о