На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і вайсковай службе”, Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2022 года № 227 “Пра звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, службы ў рэзерве” з мэтай якаснага і арганізаванага правядзення прызыву грамадзян раёна на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і далейшага паляпшэння работы па падрыхтоўцы грамадзян да ваеннай службы райвыканкам даводзіць да ведама жыхароў Петрыкаўшчыны наступнае рашэнне.

Ідзе прызыў  на тэрміновую  вайсковую службу, службу ў рэзерве

Прызыў грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, ці страцілі такое права, у Петрыкаўскім раёне правесці ў жніўні-лістападзе 2022 года.
Звяртаем вашую ўвагу на тое, што калі грамадзянін не атрымаў асабістую позву пра яўку на мерапрыемствы прызыву, яму неабходна з’явіцца ў ваенны камісарыят раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1 у перыяд з 1 жніўня па 30 лістапада 2022 года і мець дакументы, што засведчваюць асобу.

Арцём ГУСЕЎ,
па матэрыялах райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о