Пытанне, як з карысцю правесці вольны час і зарабіць пры гэтым, перад старша-класнікамі Петрыкаўшчыны сёння не стаіць – было б жаданне.

Так, на працягу канікул ва ўстановах адукацыі функцыянуюць лагеры працы і адпачынку, ад БРСМ – студэнцкія атрады. Не застаюцца ў баку ад сезоннага працаўладкавання старшакласнікаў і моладзі і прадстаўнікі прыватнага бізнесу.
Штогод у ТАА “Алангандаль” працаўладкоўваюцца на сезон збору чарніц парадка 10-15 чалавек.

Сёння, як паведаміў у час тэлефоннай размовы дырэктар Анатоль Піскун, у “Алангандлі” шчыруе 10 старшакласнікаў. Завіталі на прадпрыемства, каб бліжэй пазнаёміцца з рабятамі.

Працоўны дзень падлеткаў быў ужо ў разгары: яны складалі на вазок важкія скрынкі з чарніцамі, якія дарослы калега, вадзіцель аўтакара, перапраўляў на захаванне ў спецыяльнае памяшканне, дзе падтрымліваецца нізкая тэмпература. Як бачым, лайдачыць асабліва няма часу: акрамя разгрузкі яшчэ трэба падтрымліваць парадак на тэрыторыі ды і іншай дробнай работы хапае. Кіраўнік гаспадарскім вокам сочыць за парадкам і пры неабходнасці заўсёды падкажа маладым работнікам чым лепш заняцца ў дадзены момант часу.

– Працуюць хлопцы добра, дружна і зладжана, – гаворыць пра моладзь дырэктар Анатоль Мікалаевіч. – Адпрацуюць сезон, праявяць сябе, лепшых і праца-вітых мы абавязкова запросім на наступны год.

Адказ на пытанне, колькі моладзь атрымае за перыяд работы, здзіўляе і прыемна ўражвае: сярэдні заробак плануецца ад 500 рублёў і вышэй. А ў якасці дадатковых бонусаў ад кіраўніцтва ТАА “Алангандаль” штогод на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, самым працавітым уручаецца прэмія. Студэнты з ліку самых старанных гэты бонус атрымліваюць у заработную плату.

– Згадзіцеся, самастойны заробак вельмі важны для маладых людзей. Тым больш, калі ты толькі што закончыў школу і вызначыўся з далейшым жыццёвым шляхам. У такой сітуацыі грошы лішнімі не будуць. Да таго ж у бацькоў прасіць самайстойнаму маладому чалавеку ўжо неяк і сорамна, таму і аказваем моладзі штогод садзеянне ў працаўладкаванні, – гаворыць Анатоль Піскун.

“Алангандаль”: годны заробак і бонусы– Калі ёсць магчымасць, чаму не папрацаваць, – разважае Джан, сёлетні выпускнік першай гарадской школы. – Папрацаваць летам – гэта не толькі пакаштаваць сапраўднага дарослага жыцця, але і магчымасць зарабіць грошы перад далейшай вучобай ці проста на кішэнныя расходы.

“Алангандаль”: годны заробак і бонусы– Праца ў “Алангандлі” дае добрую магчымасць падзарабіць перад вучобай, гэта цудоўнае падспор’е. Таму настрой на работу – выдатны, – прызнаецца Аляксей, яшчэ адзін сёлетні выпускнік першай гарадской школы.
Дарэчы, Аляксея і Джана ў “Алангандлі” ведаюць ужо даўно, працуюць тут хлопцы не першы сезон, зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку.

“Алангандаль”: годны заробак і бонусыПасля адгрузкі лясных дароў, загадчыца склада Валянціна адразу правярае на радыяцыю скрыні з чарніцамі. Спецыяльным прыборам яна вызначае ўзровень цэзія-137, каб не перавысіць дапушчальную норму, узважвае прадукт, фіксуе чарговую партыю ў журнале і пры гэтым кіруе работай моладзі.
Што ж, наперадзе яшчэ амаль месяца каляндарнага лета, пажадаем жа і хлопцам, і калектыву ТАА “Алангандаль”, якія штогод знаходзяць магчымасць прыняць моладзь на падпрацоўку, далейшых жыццёвых поспехаў і здзяйсненняў.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о