Добрыя справы

У межах рэалізацыі праекта “Зялёныя школы” навучэнцамі Капаткевіцкай сярэдняй школы былі створаны буклеты “Захаваем нашу прыроду”, лістоўкі “Беражыце прыроду” і “Час распаду бытавога смецця”, а таксама была арганізавана экалагічная акцыя па інфармаванні мясцовага насельніцтва пра экалагічныя праблемы пасёлка.
Валанцёрамі ўстановы на вуліцы раздаваліся буклеты “Захаваем нашу прыроду”, дадатковая інфармацыя была змешчана ў школе, у крамах, а таксама ў аддзяленні паштовай сувязі.
Асноўная мэта акцыі – інфармаванне мясцовага насельніцтва па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, беражлівых адносін да прыроды роднага краю. Кіраўнікамі праекту сталі настаўнікі Ірына Шаўчук і Ганна Каліцька.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о