Сёння старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч сустрэўся з насельніцтвам Капцэвіцкага сельскага Савета ў рамках работы Адзінага дня інфарміравання. Лейтматыў сустрэчы: “Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці інфармацыйнай бяспекі”.

Сяргей Аляксандравіч акцэнтаваў увагу на тым, што сёння мы становімся сведкамі імклівай віртуалізацыі палітычнай прасторы. Нікога не здзіўляе актыўнае выкарыстанне метадаў маніпулявання грамадскай думкай. Распаўсюджваецца практыка мэтанакіраванага інфармацыйнага ціску, які наносіць істотны ўрон нацыянальным інтарэсам. Саперніцтва, барацьба за дасягненне і ўтрыманне інфармацыйнай перавагі займаюць ключавое месца ў сусветнай канкурэнцыі. Інфармацыйная перавага выступае найважнейшай сілай, якая садзейнічае пераразмеркаванню эканамічных, сацыяльных і палітычных рэсурсаў.

Прадстаўнік улады нагадаў: праз інфармацыйную прастору фактычна адбываецца ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы.

– Дэструктыўнае інфармацыйна-псіхалагічнае ўздзеянне мае на мэце змяніць меркаванні, пабуджэнні, каштоўнасныя арыентацыі і дзеянні людзей адпаведна з інтарэсамі знешніх сіл. Адбываецца размыванне нацыянальнага менталітэту і ідэнтычнасці, злом культурнага кода грамадства. Пры дапамозе маніпулявання масавай свядомасцю ажыццяўляецца дыскрэдытацыя ўладных структур, фарміраванне і рэалізацыя пратэстнай актыўнасці, распальванне міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці, уцягванне грамадзян у тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць. Вынікам становіцца зніжэнне тэмпаў развіцця і разбурэнне дзяржаў, правакаванне буйнамаштабных канфліктаў паміж краінамі, этнасамі і канфесіямі, — адзначыў спікер.

Падрабязна старшыня раённага Савета дэпутатаў спыніўся на супрацьборстве кіберзлачыннасці ў краіне:

– Спосабы ўчынення кіберзлачынстваў у Рэспубліцы Беларусь пастаянна відазмяняюцца і актыўна развіваюцца, што ўяўляе пэўную складанасць у іх раскрыцці і расследаванні. Актуальны наступныя віды кіберпагроз у Рэспубліцы Беларусь, з якімі могуць сутыкнуцца фізічныя асобы – гэта вішынг (спроба ашуканцаў падманам выведаць у ахвяры канфідэнцыйныя звесткі па тэлефоне або ў мэсэнджэры), фішынг (злачынца спрабуе атрымаць у ахвяры інфармацыю з выкарыстаннем спецыяльна створанага інтэрнэт-сайта). У структуры крымінагеннай абстаноўкі па-ранейшаму пераважаюць злачынствы, якія адносяцца да крадзяжоў шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, па фактах несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі і заведама ілжывыя паведамленні аб небяспецы.

Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне

Начальнік службы МТЗ Дзяніс Дыба ўзяў слова і распавёў пра бяспеку жыцця і здароўя дзяцей у перыяд зімовых канікулаў, як засцерагчы бяцькам сябе і сваё дзіця ад траўм у зімовы час, пра правілы паводзінаў на лёдзе. Асоба вострай стала тэма пажарнай бяспекі.

– Нікога не пакінуў трагічны выпадак, які нядаўна адбыўся ў раёне. Згарэла сям’я на пажары, таму вельмі важна спыніць у хаце пажарны апавяшчальнік, сачыць за станам печы ці грубкі, лепш вытапіць два разы, але з невысокай тэмпературай, чым накідаць цэлую палену дроў і тым самым давесці агонь да максіму.

На гэтым размова з насельніцтвам не скончылася. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч абмеркаваў пытанні, якія хвалююць насельніцтва. У прыватнасці былі ўзняты пытанні аб расчыстцы і падсыпцы дарог, аб графіку работы аптэкі і касы (каб у насельніцтва была магчымасць купіць лекі ў выхадны дзень і зняць наяўныя грошы), аб дадатковым рэйсе аўтобуса ў Петрыкаў суботу, аб выездзе ўрача-гінеколага і стаматолага ў мясцовую амбулаторыю, хаця б раз на тыдзень. Не малаважнай для насельніцтва з’яўляецца тэма наяўнасці пустуючых дамоў, што знаходзяцца не ў лепшым стане, яны не толькі псуюць знешні выгляд, але і ўяўляюць патэнцыйную небяспеку для чалавека.

Напрыканцы сустрэчы Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што парадак павінен быць ва ўсім, і гэта правільна, што грамадзяне рдзеюць за якасць жыцця на сваёй зямлі.

Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне

Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Петрыкаўшчыне

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о