Добрыя справы “Беларуськалія”

Калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” напярэдадні Дня ведаў завітаў у госці да навучэнцаў Петрыкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення з падарункамі. Навучэнцам у рамках рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу разам” уручылі партфелі з усімі неабходнымі прыналежнасцямі, а таксама спартыўныя мячы, ракеткі і настольныя пазнавальныя гульні.
Выконваючая абавязкі дырэктара ўстановы Валянціна Ермалінская падзякавала гасцям за шчодрыя падарункі і настрой, якія дораць навучэнцам школы-інтэрната работнікі “Беларуськалія” ўжо некалькі гадоў запар.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о