Сёння прафесійнае свята адзначаюць работнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай галіны, людзі, якія забяспечваюць нас лекамі і дапамагаюць у барацьбе з хваробай.

Заходзьце да нас –  дапаможамНаведвальнікі цэнтральнай аптэкі адразу заўважылі новых супрацоўнікаў медустановы, двух маладых спецыялістак, якія адпускаюць лекі пацыентам. Высокая адказнасць, акуратнасць – так можна адзначыць іх працу з кліентамі. Заўсёды з ветлівай усмешкай, умеюць выслухаць і даць параду. Яна Лісіцкая (справа) і Анастасія Рапін (злева) прыехалі да нас больш за год таму пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжу па спецыяльнасці “Фармацыя”. Да сваёй мары – стаць фармацэўтам ішлі яшчэ з часоў вучобы ў школе, хоць у іх сямейных дынастыях медыкаў не было. Ведалі, каб атрымаць такую прэстыжную прафесію, трэба шмат працаваць з падручнікамі. Іх старанні і ўпартасць далі свой плён – яны дасягнулі жадаемай мэты ў атрыманні будучай прафесіі. Наогул, жыццё трымае побач маіх гераінь: аднагодкі, абедзве ўраджэнкі гарадскога пасёлка Лельчыцы, паступілі ў адну медыцынскую ўстанову, жылі ў адным пакоі ў інтэрнаце ў час вучобы і на першае месца працы таксама разам адправіліся ў Петрыкаў.

– Па прыезду ў горад  прыемна ўразіла яго прыгажосць і ўтульнасць, – успамінае Яна Аляксандраўна. – Канечне, было крыху страшна прыступаць да працы. Адказнасць вялікая. Але мы з калегай папалі ў сапраўдны калектыў, дзе пануе атмасфера ўзаемапавагі і падтрымкі.

– Да ведаў, атрыманых у каледжы, дабаўляецца вопыт нашых старэйшых калег і  настаўнікаў, – уступае ў размову Анастасія Андрэеўна. – Сёння мы разумеем, што зрабілі правільны выбар у жыцці, праца нам падабаецца, адчуваем, што на сваім месцы.
Мае суразмоўцы ўжо самастойна абслугоўваць наведвальнікаў, адпускаюць лекі і па рэцэптах і без рэцэптаў, у іх з’явілася ўпэўненасць і ўкаранілася жаданне быць карыснымі людзям. Вялікую дапамогу, па словах маіх гераінь, ім аказвае арганізацыя ў аплаце жылля. Дзяўчаты не скрываюць: ёсць усе ўмовы і жаданне, каб удасканальвацца ў прафесіі і будаваць планы на  перспектыву. І сваю будучыню яны бачаць толькі ў яскравых фарбах.
А мы ўдзячныя  маладым фармацэўтам за іх старанне, ветлівае абслугоўванне,  адказнае стаўленне да працы і жыццялюбства. Няхай праца ў нашым горадзе прынясе годны старт у іх прафесійнай дзейнасці, поспех і асалоду жыцця.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о