Самаадданасць, пільнасць, адказнасць

0
415

Начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС маёр міліцыі Васілій Сыцько расказаў пра замежных грамадзян, для якіх Петрыкаўшчына стала другой малой радзімай, наведванне раёна іншаземцамі і будучыню галоўнага дакумента кожнага суайчынніка – пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – біяметрычных дакументаў.

Самаадданасць, пільнасць,  адказнасць– Васілій Валер’евіч, колькі гасцей з замежжа наведалі Петрыкаўшчыну з пачатку года?
– У Петрыкаўскі раён завітала за гэты час 11 замежных грама-дзян, што часова знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі працягам 30 дзён. Апрача расіян і ўкраінцаў наведалі Петрыкаўшчыну грамадзяне Узбекістана, Эстоніі і Малдовы.

Самаадданасць, пільнасць,  адказнасцьНельга не адзначыць, што назіраецца актыўнасць і па працэдуры паскоранага атрымання грамадзянства. Так, калі раней ад чалавека, для атрымання беларускага пашпарту, закон патрабаваў 7-гадовага пражывання на тэрыторыі нашай краіны, то зараз гэты тэрмін скараціўся да 5-ці гадоў.
З другой паловы 2022-га года беларускае грамадзянства атрымалі 36 жыхароў Петрыкаўшчыны, палова з якіх пражывае ў горадзе, а другая частка ў іншых населеных пунктах раёна.

Самаадданасць, пільнасць,  адказнасць

– Як актыўна нашыя жыхары атрымліваюць біяметрычныя дакументы?
– Адразу трэба адзначыць, што Беларусь – сучасная краіна і адпаведна з патрабаваннямі часу наспела патрэба ў змяненні ўзору галоўнага дакумента кожнага грамадзяніна. На момант распрацоўкі і ўкаранення мінулага асобніку пашпарта прайшло ўжо амаль 18 гадоў. На той момант гэта быў сучасны і добра абаронены ад падробкі дакумент, але зараз тэхналогіі адкрываюць перад грамадствам новыя магчымасці. Разам з тым ніхто не адмяняў і вядомы ўсім узор пашпарта – беларусы самі абіраюць, з якім тыпам дакумента ім зручней.
Станоўча, што і нашыя жыхары разумеючы выгоды, актыўна атрымліваюць біяметрычныя дакументы.

Самаадданасць, пільнасць,  адказнасць
Індыфікацыйная пластыкавая смарт-картка. Фота БелТА

– Чым зручныя такія дакументы і каму б вы раілі іх атрымаць у першую чаргу?
– Калі чалавек не выязджае за межы краіны, яму дастаткова аформіць індыфікацыйную пластыкавую смарт-картку. З яе дапамогай можна спрасціць, напрыклад, працэдуру атрымання пэўных дакументаў, бо картка ўжо ўтрымлівае неабходныя для арганізацый дадзеныя з рэгістра грамадзян МУС і электронны подпіс асобы.
Магчыма, у перспектыве да карткі будуць “прывязаныя” і іншыя дакументы, напрыклад вадзіцельскае пасведчанне.
Такім чынам, калі чалавек мае сваю справу, падае ці замаўляе дакументы з падатковай інспекцыі, заключае дамовы з арганізацыямі з іншых рэгіёнаў краіны індыфікацыйная картка значна дапаможа.
Калі грамадзянін збіраецца наведваць іншыя краіны, яму патрэбна аформіць біяметрычны пашпарт. Больш за тое, пры патрэбе можна атрымаць нават два асобнікі дакумента. Гэта будзе вельмі зручна для людзей, якія часта пакідаюць тэрыторыю краіны: адзін асобнік можна аддаць у амбасаду для афармлення візы, а па другім падарожнічаць у іншыя краіны, не змяняючы свае планы.
Каб атрымаць вышэйадзначаныя дакументы, дастаткова звярнуцца ў наша аддзяленне ў Петрыкаве па вуліцы Гагарына, 17А.

Самаадданасць, пільнасць,  адказнасць
Біяметрычны пашпарт. Фота БелТА

– Чаго б вы хацелі пажадаць калегам напярэдадні свята?
– У першую чаргу здароўя. Няхай у сем’ях прымнажаецца дабрабыт і пануе ўтульнасць, цеплыня і спакой. Ну і, канешне, невычэрпнай жыццёвай энергіі, бо працу праваахоўніка лёгкай ніяк не назавеш.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о