Аддзелам унутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама праводзіцца адбор абітурыентаў для паступлення ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Да ведама абітурыентаў!Тэрмін навучання ва ўстановах адукацыі на дзённай форме складае 4 гады. Пасля заканчэння выпускнікам прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант міліцыі” і чакае абавязковае размеркаванне ў органы ўнутраных спраў.
Установы адукацыі МУС разам з такімі як ВНУ, як БДУ, БІТУ, БДЭУ, Ваеннай акадэміяй і ВНУ МНС з’яўляюцца навучальнымі ўстановамі першай плыні. Адпаведна ёсць магчымасць у выпадку не паступлення звярнуцца ў іншую навучальную ўстанову.

Уступныя іспыты
Цэнтралізаванае тэсціраванне: па рускай (беларускай) мове; замежнай мове; дысцыпліне “Грамадазнаўства”. Лімітавы тэрмін падачы заявы ў АУС – 15 красавіка 2022 года.
Курсант на перыяд навучання знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні і атрымлівае стыпендыю. Па заканчэнні навучання – прызначэнне на афіцэрскую пасаду і перспектывы службовага росту, стабільная заработная плата, медыцынскае забеспячэнне ў медустановах МУС супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў, санаторна-курортнае лячэнне.

Магілёўскі інстытут МУС
Спецыялізацыя “прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці”, прахадны бал склаў 157, “прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі” – 156. Агульны конкурс сярод тых, хто прыняў удзел у конкурсным адборы, склаў 1,32 чалавека на месца.

Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь
Спецыяльнасць “правазнаўства”, спецыялізацыя “аператыўна-вышуковая дзейнасць” – 230 балаў, “адміністрацыйна-прававая дзейнасць” – 172 балы; эканамічнае права – 239 балаў. Агульны конкурс сярод тых, хто прыняў удзел у конкурсным адборы, склаў 1,18 чалавека на месца.

Пры гэтым па цэнтралізаваным тэсціраванні неабходна было набраць: замежную мову не менш за 15 балаў, рускую (або беларускую) мову – 10 балаў; прадмет грамадазнаўства – 25 балаў.

Таксама АУС інфармуе, што ў Мінску створана ўстанова адукацыі “Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”.
У ліцэй прымаюцца непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якім ужо споўнілася або ў годзе паступлення споўніцца 12 гадоў, у VIII, IX, X і XI класы прымаюцца пры наяўнасці свабодных месцаў. Непасрэдна АУС афармляюцца непаўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, для іх далейшага навучання ў 7 класе.
Пасля праходжання медыцынскага агляду і праверкі фізічнай падрыхтаванасці абітурыенты дапускаюцца прыёмнай камісіяй да здачы двух уступных іспытаў у пісьмовай форме:

па матэматыцы – кантрольная работа;
па рускай ці беларускай (па выбары абітурыента) мове – дыктант.
Фізічная падрыхтаванасць і ўступныя іспыты ацэньваюцца ў балах па дзесяцібальнай шкале.
Больш падрабязна вывучыць умовы і парадак паступлення ў ліцэй можна на афіцыйным сайце Iitseymvd.by.
Чакаем вас па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 25 АУС Петрыкаўскага райвыканкама, кабінет № 4 групы кадраў, тэлефоны: 2-89-04, 5-25-44.

Падрыхтавала
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Вячаслава Цуранава

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о