Гісторыя польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчка, які перабег у Беларусь, каб, па словах мужчыны, расказаць пра злачынствы сваіх улад, атрымала даволі шырокі рэзананс у нашым грамадстве.

Аднак больш дзіўным з’яўляецца зацятае маўчанне міжнародных арганізацый, якія ніякім чынам не адрэагавалі на заявы Чэчкі аб масавых злачынствах польскіх вайскоўцаў і сілавікоў на мяжы. Напрошваюцца пытанні – чаму міжнароднікі-праваахоўнікі не едуць туды, не патрабуюць доступу ў польскую прымежную зону, не прачэсваюць лес у пошуках магчымых зніклых і ахвяраў злачынстваў? Чаму, як у адносінах да Беларусі, не ствараюць усялякія камісіі і не прызначаюць спецдакладчыкаў?

Пытанні па сённяшні дзень застаюцца адкрытымі.
Відавочна адно: гібрыдная вайна супраць нашай краіны працягваецца, абрысы яе даволі выразныя і мэты канчатковыя ні для каго ўжо не сакрэт.

Сваёй пазіцыяй па згаданай сітуацыі падзяліліся эксперты і землякі.

Міграцыйны крызіс: праўда і фэйкіАлег СЛІНЬКО, сенатар, член Савета Рэспублікі:
– Так, на мінулым тыдні Савет Рэспублікі прыняў зварот да еўрапейскіх парламентарыяў у сувязі з заявамі аб сітуацыі ў Беларусі.
Ведаеце, абсурднасць сітуацыі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, заключаецца ў тым, што нам, беларусам, якія ўзялі на сябе ролю і функцыю шэрагу міжнародных міратворчых арганізацый у вырашэнні міграцыйнага крызісу, яшчэ трэба нешта некаму тлумачыць і даказваць. Але “калектыўнаму захаду” варта зразумець, што ніякія абвінавачванні і правакацыі тут не пройдуць – Беларусь не з’яўляецца прычынай і крыніцай гэтай праблемы. Людзі ўцякаюць ад вайны і галечы з краін Блізкага Усходу. Еўрапейскімі палітыкамі ўцекачам было абяцана найлепшае жыццё. Вось толькі беларускія сенатары, у адрозненне ад парламентарыяў краін Еўрапейскага саюза, не па чутках ведаюць сітуацыю на мяжы, бо з першага дня дапамагаюць бяздольным людзям, ствараючы прымальныя ўмовы і трымаючы сітуацыя пад кантролем.
Членамі Савета Рэспублікі прынята рашэнне факты злачынных дзеянняў польскага боку, жорсткіх распраў над мігрантамі на мяжы перадаць у міжнародныя арганізацыі і міжпарламенцкія структуры.  Спадзяемся, што праўда аб міграцыйным крызісе і пазіцыя беларускага боку будзе пачута.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о